Валерый Віктаравіч Курсевіч

Валерый Віктаравіч Курсевіч (нар. 18 чэрвеня 1979, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Валерый Віктаравіч Курсевіч
Нараджэнне 18 чэрвеня 1979(1979-06-18) (44 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-механік-менеджар), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Працаваў начальнікам бюро тэхнічнага кантролю, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам цэха, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам рысорнага завода адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі