Валерый Мікалаевіч Гапееў

беларускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Валерый Гапееў)

Валерый Мікалаевіч Гапееў або Валер Гапееў (нар. 6 лютага 1963, Восава, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Валерый Мікалаевіч Гапееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 лютага 1963(1963-02-06) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, настаўнік
Мова твораў беларуская[1]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982—1984). Пасля працаваў на «Інтэграле»[3].

У 1992 годзе пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе. Тым жа часам пачаў пісаць прозу. Працаваў у раённай газеце пазаштатным карэспандэнтам. У 1995 годзе запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Працаваў у рэдакцыі раённай газеты карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром. Звольнены «па пагадненні бакоў» у лістападзе 2021 года[3].

Са снежня 2006 года быў сябрам праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, у ліпені 2013 года выйшаў з яго[4]. У чэрвені 2015 года прыняты ў незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў[5].

Жанаты, у 1989 годзе нарадзіўся сын, у 1998 — дачка.

Творчасць

правіць
 
На XXV Мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Раздача аўтографаў

Першыя публікацыі — невялікі рускамоўны трылер «…И два в остатке» і, у іншым нумары, кароткія замалёўкі па-беларуску выйшлі ў 1994 годзе ў часопісе «Крыніца». Потым апавяданні друкавалі часопісы «Першацвет» і «Маладосць» (апавяданне «Абсалютнае жаданне») у 1995 годзе. Таксама ў газетах друкаваліся карацелькі (гумарэскі). Пазней, у 1999—2001 гадах апавяданні публікаваў часопіс «Бярозка», такім чынам акрэсліўся асноўны кірунак творчасці — творы для падлеткаў. У тым самым кірунку і першая кніга — «Пастка на рыцара» (2002). Пасля быў доўгі перапынак у творчасці.

У 2005 годзе напісаў асабісты ліст Анатолю Зэкаву, як водгук на яго артыкул у «Літаратуры і мастацтве» пра літаратуру для падлеткаў, з дазволу аўтара ліст апублікаваны Леанідам Галубовічам у «Літаратуры і мастацтве», што распачала дыскусію пра гэты кірунак у беларускай літаратуры.

З 2008 года пачынае актыўнае супрацоўніцтва з часопісам «Маладосць», дзе публікуюцца аповесці для старшакласнікаў «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу», «Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці», «Доказ закона прыгажосці», «Трафік для паэта», «Ведзьміна тоня» і іншыя.

Паводле Валера Гапеева, ён піша для падлеткаў, бо крыўдна за бібліятэкі і планы пазашкольнага чытання, дзе ўсё тыя ж творы, што і чвэрць стагоддзя таму, тыя ж прынцыпы і ідэалогія, быццам спыніўся час і літаратура, або для дзяцей і падлеткаў не надта хочуць пісаць. Пісьменнік перакананы, што няма дзіцячых праблем, а ёсць праблемы нашых дзяцей, яны перажываюць іх таксама балюча як дарослыя свае, гэта ён хоча данесці і да юнага, і да сталага чытача[6].

Асобныя крытыкі станоўча адгукаюцца на творы Валера Гапеева, лічаць яго кнігі добрымі[7], адзначаюць высокі ўзровень твораў[8], некаторыя называюць паасобныя творы не надта ўдалымі, сентыментальнымі[9].

Прызнанне

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • «Пастка на рыцара»: Аповесць, апавяданні / Валерый Гапееў. — Мн.: Юнацтва, 2002. — 189,[2] с.: іл. — ISBN 985-05-0365-3.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6941-28-6.
  • «Урокі першага кахання»: аповесці / Валерый Гапееў. — Мн.: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 187, [2] с.: іл. — ISBN 978-985-6994-11-4.
  • «Ведзьміна тоня»: аповесць / Валерый Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2012. — 293, [1] с.: іл. — ISBN 978-985-02-1388-4.
  • «Праклён»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2013. — 542, [3] с. — ISBN 978-985-7021-17-8.
  • «Я размалюю для цябе неба»: аповесць, п’еса, апавяданні: рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 220, [2] с. — ISBN 978-985-02-1377-8.
  • «Сонечная паляна»: казка / Валеры Гапееў; мастак М. Міцкевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2013. — 66, [4] с.: каляр. іл. — ISBN 978-985-02-1468-3.
  • «Ноч цмока»: раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2016. — 353, [1] с. — ISBN 978-985-7140-18-3.
  • «Мая мілая ведзьма»: Школьны раман / Валеры Гапееў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — 257 с. — ISBN 978-985-02-1791-2.
  • «Пазл»: раман / Валерый Гапееў. — Мн.: Галіяфы, 2019. — 330, с.: іл. — ISBN 978-985-7209-05-7[15].
  • «Зніч ваўкалака»: прыгоды / Валерый Гапееў; — Мн.: — Мастацкая літаратура, 2020. —222 с.— ISBN 978-985-02-2031-8
  • «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік»: чытво / Валеры Гапееў. — Мн.: Электронная кнігарня, 2020. — 236 с. — ISBN 978-985-7210-42-8
  • «Жэнька — каралева мышак: гісторыі з жыцця адной беларускай дзяўчынкі» / Валеры Гапееў; мастачка Элеанора Ляхновіч. — Мінск: Кніга­збор, 2021. — 112 с. — ISBN 978-985-883-025-0
  • «Вольнеры. Прадвесце»: фэнтэзі / Валеры Гапееў. — «Янушкевіч», 2023.

Артыкулы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/13sak-13.indd_.pdf
  2. а б в г д е http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista/1363-6-lyutaga-2018-goda-55-gadou-z-dnya-naradzhennya-valeryya-mikalaevicha-gapeeva-1963-pismennika-zhurnalista
  3. а б Гапееў Валерый. Белліт (праект Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў) (24 жніўня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  4. 6 лютага 2018 года — 55 гадоў з дня нараджэння Валерыя Мікалаевіча Гапеева (1963), пісьменніка, журналіста. kb.brl.by (21 студзеня 2018). Праверана 7-4-2021.
  5. Пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» у чэрвені (+фота)(недаступная спасылка) (25 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 7-4-2021.
  6. Крэйдзіч А.. Рыцар сучаснага Берасцейскага пісьменства(недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Заря» (11 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018. Праверана 3 сакавіка 2018.
  7. Добра і для многіх: новы раман Гапеева «Пазл». Наша Ніва (9 сакавіка 2019). Праверана 19 мая 2023.
  8. Дзяніс Марціновіч. Сучасная літаратура. Валеры Гапееў(недаступная спасылка) (7 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2023. Праверана 19 мая 2023.
  9. Марына Весялуха Зазірнуць за гарызонт // Звязда : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2014-03-13. — № 46. — С. 5.
  10. Уручэнне літаратурнай прэміі імя У. Калесніка – 2011. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага (26 кастрычніка 2011). Праверана 24 лютага 2018.
  11. У Мінску адкрыты Стральцоўскі фэст і ўручаны «Залаты апостраф» Архівавана 7 лістапада 2017.
  12. Мікола Ляшкевіч. 24 лютага Валерыю Гапееву ўручаць Мядовую прэмію(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (23 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 24 лютага 2018.
  13. Лаўрэатам Прэміі Цёткі стаў Валер Гапееў. Наша Ніва (4 мая 2018). Праверана 6 ліпеня 2018.
  14. Ганчар Г.. Нашая літаратура захаваецца, бо нават у турмах пішуць, і часам больш плённа. Белсат (2022-22-17). Праверана 1 снежня 2023.
  15. Кісліцына Г.. Пять убийств в провинции. Почему стоит читать книгу Валерия Гапеева. TUT.BY (4 сакавіка 2019). Праверана 4 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць