Валерый Данілавіч Анісенка

Валерый Данілавіч Анісенка (5 чэрвеня 1944, Талачын) — беларускі тэатральны рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Валерый Данілавіч Анісенка
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1944(1944-06-05) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр, педагог
Тэатр
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
IMDb ID 7097706

Біяграфія правіць

Яшчэ ў школьныя гады захапляўся тэатральнай дзейнасцю, быў акцёрам Талачынскага народнага тэатра. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). Працаваў акцёрам у Віцебску ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1965—1967) і ў Купалаўскім тэатры (1969—1977).

Незапатрабаванасць у якасці акцёра падштурхнула Анісенку да атрымання рэжысёрскай адукацыі. У 1978 годзе скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзяржінстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1979—1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980—1982), Беларускага радыё (1982—2000), мастацкім кіраўніком (пазней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000—2012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасці акцёра.

У 2012—2014 гадах дырэктар-мастацкі кіраўнік, у 2014—2017 гадах — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Творчасць правіць

Паставіў шмат спектакляў (у тым ліку, больш за 100 радыёспектакляў), 2 тэлефільмы: «Паляванне на апошняга жураўля» А. Жука (2-х серыйны, мастацкі) і «Крык чайкі» А. Асіпенкі (кароткаметражны).

Аўтар тэксту лекцый «Канспект па Шэкспіры» на рускай, іспанскай і англійскай мовах (Мінск, «Арлекін», 1997 г.), кніг «Споведзь дылетанта» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2011), «Нататкі пачаткоўца» (Мінск, АТ «Беллітфонд», 2004), а таксама шэрагу артыкулаў у рэспубліканскай і замежнай прэсе.

Прызнанне правіць

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Спектаклі «Рычард» (1995) і «Макбет» (1996) сталі лаўрэатамі 49- га і 50-га Міжнароднага Эдынбургскага фестывалю

Зноскі

Літаратура правіць

  • Анісенка Валерый Данілавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 41- 42.
  • Валерый Данілавіч Анісенка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 638.