Валерый Дзмітрыевіч Фралоў
Валерый Дзмітрыевіч Фралоў (14 жніўня 1947, Мінск — 9 лістапада 2014[4]) — беларускі палітычны дзеяч. Генерал-маёр.
Валерый Дзмітрыевіч Фралоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1947[1][2] ці 14 жніўня 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лістапада 2014[3] (67 гадоў) ці 10 лістапада 2014 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Узнагароды | |
Званне |
![]() |
Біяграфія Правіць
Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1964—66 працаваў зубарэзчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе, у 1970—93 служыў ва Узброеных Сілах СССР камандзірам танкавых узвода, роты, батальёна, начальнікам штаба і камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба мотастралковай дывізіі і камандзірам дывізіі. У 1993—2000 ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь: начальнік штаба армейскага корпуса, камандзір армейскага корпуса.
У 2000-04 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па нацыянальнай бяспецы, узначальваў апазіцыйную групу «Рэспубліка».
У БСДП уступіў у 2004. У 2006-09 быў старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі БСДП. У сакавіку 2007 — кастрычніку 2010 і з 5 чэрвеня 2011 намеснік старшыні БСДП.
Быў жанаты, меў трое дзяцей.
Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ІІІ ступені, Прападобнага Сергія Раданежскага і 11 медалямі.
Пахаваны ў Гродне.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- bsdp.org(недаступная спасылка)
- nashaniva.by