Адкрыць галоўнае меню

Вале́ры Міха́йлавіч Дзідзю́ля (20 мая 1969, Гродна) — беларускі гітарыст і кампазітар, сольны выканаўца. Выконвае фолк-музыку і музыку ў жанры фламенка. Лідар гурту «ДиДюЛя».

Валерый Міхайлавіч Дзідзюля
Дидюля.JPG
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 студзеня 1969(1969-01-24) (50 гадоў)
Месца нараджэння Гродна
Краіна СССР, Беларусь, Расія
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, кампазітар, прадзюсар
Інструменты гітара, грэчаская бузука
Жанры фламенка, народны, танцавальны, фолк, ф'южн, нью-эйдж
Калектывы Алые Зори, Белыя Росы, ДиДюЛя
Супрацоўніцтва Іосіф Прыгожын, Аўраам Русо, Дзмітрый Малікаў, Крысціна Арбакайтэ, Ала Духава і балет "Тодэс", Андрэй Канчалоўскі, Ірына Слуцкая, Ірына Чашчына, Аляксей Балабанаў, Аляксей Калмагораў, Джо Лін Цёрнер
Лэйблы Nox Music, Artur Music, Квадро-диск
didula.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Першую гітару Валерый атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «эксперыментаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вяселлях. Пазней быў прыняты ў якасці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструментальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазней у кааператыўным рэстаране.

Пасля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысёрскай працай у гродзенскім ансамблі песні, музыкі і танца «Белыя Росы», дзе выконвалася, спявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыву Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Еўропе — у Іспаніі, Італіі, Польшчы, Швейцарыі, Францыі, Германіі. У Іспаніі ён пазнаёміўся са стылем фламенка — іспанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Праз некаторы час Валерый даведаўся аб конкурсе маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачанні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў з Дзімам Куракулавым. Пройдучы адборачны тур яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазіцый, Валерый прайшоў і наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо там ён пазнаёміўся з прафесійнымі рэжысёрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валерыя сыграў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазітар.

Валерый Дзідзюля з'яўляецца прадзюсарам класічнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раннім узросце.

Зноскі

СпасылкіПравіць