Валерый Іванавіч Карніцкі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Валерый Карніцкі)

Валерый Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Футбол
Валерый Карніцкі
Поўнае імя Валерый Іванавіч Карніцкі
Нарадзіўся 20 жніўня 1991(1991-08-20)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Кронан
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2010 Беларусь Вігвам (Смалявічы) 16 (2)
2014—2015 Беларусь Баранавічы 37 (2)
2016 Беларусь Дынама (Брэст) 8 (1)
2016   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 20 (0)
2018 Беларусь Нёман-Агра (Стоўбцы) 12 (0)
2019—2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 43 (2)
2023— Беларусь Кронан (Стоўбцы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2023.

Старэйшы брат Валерыя, Аляксандр, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера правіць

У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клуб «Вігвам» са Смалявічаў. Пазней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за стаўбцоўскі «Нёман» у чэмпіянаце Мінскай вобласці. У сакавіку 2014 года далучыўся да клуба «Баранавічы», з якім выйграў Другую лігу. Пачатак сезона 2015 прапусціў з-за траўмы, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.

У лютым 2016 года адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт[2]. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў з-за траўмы, а з верасня пачаў праходзіць у асноўны склад.

У лютым 2017 года далучыўся да клуба «Смалявічы-СТІ»[4]. Дапамог смалявічцам выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017, аднак па заканчэнні сезона пакінуў каманду.

У лютым 2018 года быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[5], але беспаспяхова. У выніку пачаў сезон 2018 у складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе.

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», разам з якім выйграў Другую лігу. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з клубам[6]. Пакінуў «Арсенал» у ліпені 2021 года.

З пачатку 2023 года стаў выступаць у Другой лізе за стаўбцоўскі «Кронан».

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Вігвам   16 2
2014 Д3 Баранавічы   18 1
2015 Д2 Баранавічы   19 1
2016 (1) Д1 Дынама   8 1
2016 (2) Д1 Белшына   8 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ   20 0
2018 Д3 Нёман-Агра   12 0
2019 Д3 Арсенал   21 1
2020 Д2 Арсенал   15 0
2021 (1) Д2 Арсенал   7 1

Зноскі