Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў

(Пасля перасылкі з Валерый Лявонцьеў)

Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў (руск.: Валерий Яковлевич Леонтьев; нар. 19 сакавіка 1949, Усць-Уса, Комі АССР, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі поп-спявак, папулярнасць якога дасягнула свайго піку ў пачатку 1980-х. Народны артыст Расіі (1996).

Валерый Якаўлевіч Лявонцьеў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 сакавіка 1949(1949-03-19)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кінаакцёр, кампазітар, паэт, танцор, акцёр
Пеўчы голас тэнар і барытон
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка, данс-поп[d], рок-музыка, дыска[d] і поп-рок
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
leontiev.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходжанне правіць

Валерый Лявонцьеў нарадзіўся 19 сакавіка 1949 года ў сяле Усць-Уса (цяпер — муніцыпальная акруга Усінск, Рэспубліка Комі) у сям’і ветэрынараў-аляневодаў. Бацька, Якаў Сцяпанавіч Лявонцьеў (пам. у 1979), паходзіў з памораў Архангельскай вобласці, маці ўкраінка Кацярына Іванаўна Лявонцьева (дзявочае прозвішча — Клюць) (1906—1996) нарадзілася ў Екацярынаслаўскай губерні, сяло Петра-Міхайлаўка (Петра-Міхайлаўскі сельскі савет, Вальнянскі раён, Запарожская вобласць, Украіна[2]. Дзяцінства правёў у сяле Верхнія Мацігоры Халмагорскага раёна Архангельскай вобласці. У дзяцінстве Валерый Лявонцьеў вельмі любіў маляваць, займаўся танцамі, наведваў драмгурток і саліраваў у школьным хоры.

У 1961 годзе сям’я пераехала ў горад Юр’евец (Іванаўская вобласць) на Волзе, дзе Лявонцьеў скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 1 у 1966 годзе. Спроба паступіць у Далёкаўсходні ўніверсітэт (Лявонцьеў марыў стаць акіянолагам) не была зроблена з-за недахопу сродкаў. У 1966 годзе ён падаў дакументы ў ГИТИС, але ў апошні момант раздумаў і забраў іх. Вярнуўшыся ў Юр’евец, працаваў падсобным рабочым на цагельні, аператарам на малочным заводзе, цясёмшчыкам-змазчыкам на льнопрадзільнай фабрыцы, паштальёнам, электрыкам, краўцом[3]. Затым пераехаў у Варкуту, дзе паступіў у філіял Ленінградскага горнага інстытута, працаваў лабарантам у Навукова-даследчым інстытуце падмуркаў і падземных збудаванняў.

Музычная кар’ера правіць

У 1966 годзе быў салістам у xopы ветэранаў працы ў г. Юр’еўцы. У 1968 годзе - удзельнік мастацкай самадзейнасці ў Варкуце. У 1969 годзе працаваў у калектыве мастацкай самадзейнасці будаўнікоў ДК Шахцёраў, удзел у аперэце Ю. Мілюціна «Цырк запальвае агні».

9 красавіка 1972 года ў Палацы культуры шахцёраў і будаўнікоў Варкуты адбыўся першы сольны канцэрт Валерыя Лявонцьева. У гэтым жа годзе ён выйграў у Сыктыўкары рэгіянальны конкурс «Песня-72» (з песняй «Карнавал на Поўначы»). Прызам за перамогу ў конкурсе было навучанне ў «Творчай майстэрні эстраднага мастацтва Георгія Вінаградава» ў Маскве. Аднак вучобу Лявонцьеў не завяршыў і ў 1973 годзе вярнуўся ў Сыктыўкар, дзе працаваў салістам у мясцовай філармоніі і стаў салістам групы «Мечтатели», неўзабаве перайменаванай у «Рэха». З гэтым калектывам працуе і дагэтуль.

У 1978 скончыў завочнае аддзяленне Ленінградскага інстытута культуры[4]. У 1979 годзе перайшоў у Горкаўскую філармонію з умовай, што ён будзе адпраўлены на ўсесаюзны конкурс у Ялце. За выкананне 12-хвіліннай балады «Памяці гітарыста» Давыда Тухманава на вершы Роберта Раждзественскага Лявонцьеў атрымаў першую прэмію ў конкурсе, які трансляваўся на ўсю краіну. Працягнуў супрацоўніцтва з Тухманавым: «Ненаглядная старана» на вершы Ігара Шаферана, «Там у верасні» на вершы Леаніда Дзербянёва (упершыню на тэлеэкране ў праграме «Музычны кіёск») і інш. Песня «Танцавальная гадзіна на сонцы» прынесла першую прэмію на фестывалі «Залаты Арфей» (Балгарыя, 1980).

У 1981 г. артыст прымае ўдзел у музычным фестывалі «Ерэван — 81», за што ўдастойваецца прыза за папулярнасць.

З 28 ліпеня 1983 па 1995 гады працаваў у Варашылаўградскай філармоніі салістам-вакалістам эстраднага жанру, мастацкім кіраўніком вакальна-інструментальнага ансамбля «Рэха», а таксама выступаў у якасці кампазітара шэрагу песень са свайго рэпертуару. Таксама на 1984-86 гг. прыходзіцца час яго найбольш актыўнага супрацоўніцтва з Р. Паўлсам.

У 1985 г. быў удастоены прэміі Ленінскага камсамола. У гэтым жа годзе Валерый Лявонцьеў з песнямі «Чалавек-магнітафон», «Зацьменне сэрца», «Палюбіце піяніста» прыняў удзел у фільме-канцэрце з песнямі на вершы Андрэя Вазнясенскага «Вітражных спраў майстар».

У чэрвені 1986 г. Лявонцьеў — госць Фестывалю савецкай песні ў Зялёна-Гура (Польшча).

у 1987 г. Лявонцьеву прысвоена званне заслужанага артыста Украінскай ССР.

У 1991 годзе Лявонцьеў атрымаў прэмію World Music Awards як лепшы выканаўца, лідар па продажах гуканосьбітаў у СССР[5]. У 1992-98 гг. працаваў з балетам Алы Духавай «Тодэс». З 1998 года працуе са сваім балетам «Небяспечныя сувязі».

9 сакавіка 1996 г атрымаў званне Народны артыст Расійскай Федэрацыі «за вялікія заслугі ў галіне мастацтва»[6].

У 1998 г. — удзельнік Славянскага базару ў Віцебску.

У 2009 г. спявак атрымаў прэзідэнцкую прэмію РБ «Праз мастацтва да ўзаемнага разумення», і на Алеі зорак Славянскага базару з’явілася пліта ў гонар В. Лявонцьева.

 
Імянная пліта на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта РБ "Праз мастацтва да ўзаемнага разумення" (2009)

9 красавіка 2022 г. адзначыў 50-годдзе сваёй канцэртнай дзейнасці.

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы В. Лявонцьва:

  1. 1983 Муза
  2. 1984 Диалог, Премьера
  3. 1986 Дискоклуб 16(Б), Бархатный сезон
  4. 1988 Я — просто певец
  5. 1990 Дело вкуса, Грешный путь
  6. 1993 Ночь, Полнолуние
  7. 1994 У ворот Господних
  8. 1995 По дороге в Голливуд
  9. 1998 Санта-Барбара
  10. 1999 Канатный плясун, Каждый хочет любить
  11. 2001 Августин
  12. 2003 Кленовый лист
  13. 2004 Ночной звонок
  14. 2005 Падаю в небеса…
  15. 2009 Годы странствий
  16. 2011 Художник
  17. 2014 Любовь-капкан
  18. 2017 Это любовь
  19. 2019 Я вернусь…
  20. 2021 На крыльях любви

Цікавыя факты правіць

  • Песня 1999 г. «Каждый хочет любить» фактычна з’яўлялася перапрацоўкай верша «Интервенты» паэта А. Нясмелава і стала хітом на фоне аперацыі НАТА ў Косаве[7][8].
  • Пасля 24 лютага 2022 г. В. Лявонцьеў перабраўся да сваёй жонкі ў ЗША і перастаў даваць інтэрв’ю СМІ. Выказваюцца меркаванні, што гэта рашэнне звязана з нежаданнем спявака выказвацца наконт канфлікту РФ з Украінай[9][10].

Зноскі