Валерый Міхайлавіч Макарэвіч

беларускі футбаліст і трэнер, ігрок у пляжны футбол
(Пасля перасылкі з Валерый Макарэвіч)

Валерый Макарэвіч (нар. 3 снежня 1983) — беларускі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па пляжным футболе. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Крумкачы».

Футбол
Валерый Макарэвіч
Поўнае імя Валерый Міхайлавіч Макарэвіч
Нарадзіўся 3 снежня 1983(1983-12-03) (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2003 РВАР (Мінск) 40 (0)
2004—2006 Верас (Нясвіж) 65 (0)
2007 Савіт (Магілёў) 17 (0)
2008—2009 Ліда 42 (0)
2010—2011 Смаргонь 47 (0)
2012 Хімік (Светлагорск) 8 (0)
2015 Смаргонь 15 (0)
2017 Смаргонь 5 (0)
2022—0000 Крумкачы Мінск 8 (0)
Трэнерская кар’ера
2022— Беларусь Крумкачы (Мінск) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Лідзе, займаўся ў футбольнай секцыі. Скончыў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву (1999—2003) па спецыяльнасці «фізічная культура і спорт», трэнер па футболе, і БДУ (2006—2012) па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», выкладчык.

Чэмпіён Беларусі сярод юнакоў, пераможца чэмпіянату Беларусі ў Першай лізе ў складзе каманды «Савіт» (2007). Таксама гуляў за «Ліду» (2008—2009), «Смаргонь», (2010—2011, 2015, 2017).

У 27 гадоў перайшоў у пляжны футбол. Адказваў за развіццё пляжнага футбола ў барысаўскім БАТЭ. Брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі. Гулец года Беларусі-2019 па версіі асацыяцыі «Федэрацыя пляжнага футбола»[1]. Шматразовы чэмпіён Беларусі. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Украіны ў складзе каманды VIT (Кіеў). У 2020 годзе Валерый Макарэвіч у складзе маскоўскага «Спартака» стаў сярэбраным прызёрам клубнага чэмпіянату свету па пляжным футболе. У 2021 годзе выступаў у «Крылах Саветаў» у якасці гуляючага трэнера.

У сакавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»[2]. 18 верасня 2022 года з-за хваробы брамнікаў выйшаў на поле у якасці іграка ў матчы супраць «Энергетык-БДАТУ» (6:1)[3]. У сезоне 2022 правёў за «Крумкачы» 8 матчаў, з якіх 3 — «сухія». У лютым 2023 года стала вядома, што Макарэвіч застанецца трэнерам «Крумкачоў» у сезоне 2023[4].

Зноскі

Спасылкі правіць