Валерый Мікалаевіч Іваноў

Вале́рый Мікала́евіч Івано́ў (27 ліпеня 1955, в. Папехінка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Прэзідэнта Беларусі (з 2021), намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2010—2012).

Валерый Мікалаевіч Іваноў
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 снежня 2010 — 28 лютага 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Нараджэнне 27 ліпеня 1955(1955-07-27) (69 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» ордэн Пашаны юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Біяграфія

правіць

У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.

Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Кастрычнік», старшынёй калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёна, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

19871997 — першы намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама. 20022004 — старшыня Кіраўскага, 20042008 — Шклоўскага райвыканкамаў.

Член Савета Рэспублікі 2 і 3 скліканняў (2000—2008), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў 4 склікання (20082010).

25 мая 2010 — 28 снежня 2010 — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.

З 28 снежня 2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за пытанні сельскай і лясной гаспадаркі, аховы прыроды.

28 лютага 2012 звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра і прызначаны генеральным дырэктарам ЗАТ «Беларуская калійная кампанія»[1].

У кастрычніку 2012 года абраны членам Савета Рэспублікі 5 склікання ад Магілёўскай вобласці.

Са снежня 2013 года да ліпеня 2021 года з’яўляўся старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

8 ліпеня 2021 года прызначаны кіраўніком справамі Прэзідэнта Беларусі[2]. 16 жніўня 2022 года перайшоў на іншую працу[3].

У сакавіку 2022 года Валерый Іваноў трапіў пад санкцыі Канады[4].

Жанаты, мае двух дзяцей.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя адзнаку», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага схода Саюза Беларусі і Расіі, юбілейным медалём «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. [1] Архівавана 5 ліпеня 2012.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 8 ліпеня 2021.
  3. Лукашэнка замяніў кіраўніка Упраўлення справамі, які летась заняў месца Шэймана Архівавана 17 жніўня 2022.
  4. Канада расширила санкции против Беларуси (руск.). Reform.by (11 сакавіка 2022).

Спасылкі

правіць