Валерый Мікалаевіч Лектараў

Валерый Мікалаевіч Лектараў (нар. 25 студзеня 1947, Бійск, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі медык і палітык. Кандыдат медыцынскіх навук. Старшыня Беларускай асацыяцыі ўрачоў.

Валерый Мікалаевіч Лектараў
Нараджэнне 25 студзеня 1947(1947-01-25) (77 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Дзейнасць урач, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-хірург. Працоўную дзейнасць пачаў урачом бальніцы станцыі Віцебск Беларускай чыгункі. Працаваў клінічным ардынатарам, старшым лабарантам кафедры агульнай хірургіі Віцебскага медыцынскага інстытута, урачом-хірургам клінічнай бальніцы чыгуначнай станцыі Віцебск, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце бальніцы № 3 горада Віцебска. Займаў пасады намесніка начальніка ўпраўлення, начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя»[2] .

Зноскі