Валерый Мікалаевіч Снапко

вучоны-фізік

Валерый Мікалаевіч Снапко́[1] (руск.: Валерий Николаевич Снопко; нар. 19 лютага 1939) — вучоны, фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1986), прафесар (1993). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1974 года.

Валерый Мікалаевіч Снапко
руск.: Валерий Николаевич Снопко
Дата нараджэння 19 лютага 1939(1939-02-19) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Тапкі (Кемераўская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1961 года ў Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР (Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі), у 1983—1993 і 1998—2010 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1993—1998 гадах працаваў у Вышэйшым атэстацыйным камітэце Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па спектральнай дыягностыцы нізкатэмпературнай плазмы, уздзеянні лазернага выпраменьвання на рэчыва, па аптычнай піраметрыі. Вызначыў тэмпературу і канцэнтрацыю электронаў плазмы, што ўтвараецца пры ўваходзе касмічных апаратаў у атмасферу Зямлі.

Сярод апублікаванага:

  • Приповерхностный пробой газов излучением СО2-лазера / В. С. Голубев, Л. И. Киселевский, В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 1978.
  • Спектральные метoды oптическoй пирoметрии нагретoй пoверхнoсти / Снопко В. Н. ; Ин-т физики АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1988. — ISBN 5-343-00196-3
  • Основы методов пирометрии по спектру теплового излучения / В. Н. Снопко; Национальная академия наук Беларуси, Институт физики им. Б. И. Степанова — Мн.: Институт физики, 1999.
  • Метрологическое обеспечение лазерной техники в Республике Беларусь / В. А. Длугунович, В. Н. Снопко — Мн, 2007.
  • Представление точности измерений через погрешности и неопределенности / В. Н. Снопко — Мн.: Институт физики, 2009.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць