Валерый Міхайлавіч Сямёнаў
Валерый Міхайлавіч Сямёнаў (30 кастрычніка 1956, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.
Валерый Міхайлавіч Сямёнаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1956 (64 гады) |
Месца нараджэння | Віцебск |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | Інфекталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебскі медыцынскі інстытут |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1980 годзе. 3 1980 г. працуе на кафедры інфекцыйных захворванняў Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта, прайшоў шлях ад клінічнага ардынатара да прафесара і загадчыка кафедры.
Аўтар 123 прац вучэбна-метадычнага і навуковага характару, у тым ліку 2 манаграфій. Мае аўтарскае пасведчанне на вынаходніцтва. Зацверджаны тэхнічныя ўмовы на прамысловую вытворчасць 5 дыягнастычных апаратаў і 14 рацпрапаноў. Старшыня праўлення навуковага таварыства інфекцыяністаў Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 345. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).