Валерый Мікалаевіч Новікаў
Валерый Мікалаевіч Новікаў (нар. 23 кастрычніка 1949, в. Гарадзішча, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Валерый Мікалаевіч Новікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін Елісееў, Воінаў, Філімонаў).
У 1975—1995 гадах старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект» (пераназваны ў АП «Белпраект»); у 1994—1998 гадах галоўны архітэктар праектаў, начальнік праектнага аддзела ААТ «Забудова»; у 1998—2000 галоўны архітэктар праектаў АП «Белпраект»; у 2001—2002 галоўны архітэктар праектаў ТДА «Праектінжбуд»; з 2002 года дырэктар, галоўны архітэктар праектаў УП «Творчая майстэрня архітэктара Новікава В. М.».
Член Саюза архітэктараў з 1982 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: бальніца з паліклінікай «Бабруйскшыны» (1987—1990, сааўтар Буры); бальнічны комплекс у г. Баранавічы (1988—1993, сааўтары Буры, Т. М. Царова); дзіцячы санаторый у п. Круглае Магілёўскай вобласці (1991—1992); дзіцячая паліклініка па вул. Нікіфарава ва Уруччы (1988—1989, сааўтар Буры); шматсекцыйныя жылыя дамы ў пас. Чысць, пас. Ждановічы, у г. Клецку (1995—1998); прыборна-сэрвісны цэнтр па абслугоўванні сістэм супрацьпажарнай аўтаматыкі і ахоўнай сігналізацыі ў квартале па вул. К. Лібкнехта і зав. Дамашэўскім (2006—2008, сааўтар Э. В. Новікава); адміністрацыйны будынак па зав. Тучынскім у г. Мінску (2001); корпус з лячэбна-дыягнастычным блокам у г. Магілёве (1984—1985); індывідуальныя аднакватэрныя жылыя дамы ў г. Мінску і Мінскім раёне (1995—2008); адміністрацыйны будынак ЗАТ «Белмантажхімахова» па вул. Кабушкіна ў г. Мінску (2008—2009, сааўтар Э. В. Новікава); рэканструкцыя нежылых памяшканняў пад комплекс адміністрацыйна-гандлёвага прызначэння па вул. П. Броўкі ў г. Мінску (2004); магазін харчовых тавараў па вул. Малініна ў г. Мінску (2004).
Зноскі
Літаратура
правіць- Новиков Валерий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)