Валерый Валер’евіч Патароча
Валерый Патароча (нар. 16 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Поўнае імя | Валерый Валер’евіч Патароча | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 красавіка 1996[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75,5 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 96 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.
У лютым 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[4] і ў выніку пачаў сезон 2016 у складзе светлагорскага «Хіміка». У верасні 2016 года перабраўся ў клуб «Партызан» з другога дывізіёна Славакіі[5], дзе правёў паўтары сезоны.
У першай палове 2018 года гуляў у клубе чацвёртага дывізіёна Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Смалявічы»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе, стаў часцей выступаць за дубль.
Са студзеня 2019 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. У 2020 годзе быў адным з лідараў каманды, стаў яе найлепшым бамбардзірам і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у расійскай «Тамі», але беспаспяхова. У лютым далучыўся да брэсцкага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за траўмы, толькі з верасня пачаў выхадзіць на поле, а з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе.
У студзені 2022 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазыран. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11].
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Дынама (Мінск) | 5 | 1 | |
2014 | дубль | Дынама (Мінск) | 22 | 1 | |
2015 | дубль | Дынама (Мінск) | 26 | 8 | |
2016 (1) | Д2 | Хімік | 5 | 0 | |
2016/17 | Д2 | Партызан | 17 | 1 | |
2017/18 (1) | Д2 | Партызан | 9 | 1 | |
2017/18 (2) | Д4 | Сокал | 12 | 3 | |
2018 (2) | Д1 | Смалявічы | 4 | 0 | |
2019 | Д2 | Спадарожнік | 27 | 9 | |
2020 | Д2 | Спадарожнік | 26 | 13 | |
2021 | Д1 | Дынама (Брэст) | 8 | 0 | |
2022 | Д1 | Славія | 29 | 4 |
Зноскі
- ↑ Valery Patarocha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/283574
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/potorocha-0
- ↑ Потороча не подошел «Торпедо-БелАЗ»
- ↑ Белорусcкий хавбек Потороча перешел в словацкий «Партизан»
- ↑ Профіль на сайце fieldoo.com(недаступная спасылка)
- ↑ Валерий Потороча стал игроком "Смолевичей"
- ↑ "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ
- ↑ Потороча стал игроком брестского "Динамо"
- ↑ Потороча стал игроком "Славии"
- ↑ "Славия" продлила контракт с Поторочей (руск.). football.by (10 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2022.