Валерый Пятровіч Славук
Вале́рый Пятро́віч Славу́к (Слаук) (нар. 7 красавіка 1947, г.п. Коханава, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі графік, педагог, прафесар.
Валерый Пятровіч Славук | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1947 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | кніжная графіка |
Вучоба | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 7 красавіка 1947 года ў г.п. Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
ТворчасцьПравіць
Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка», да кніг «Айвенга» В. Скота, «Чорны млын» Ю. Брэзана, «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, да кнігі «Чароўны свет» і мноства іншых. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі В. Славука да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор».
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктурыі (2000) — за цыкл графічных твораў па матывах беларускіх казак, створаны ў 1995—1998 гадах.
- прэмія «Лепшы ілюстратар года» (2008),
- прэмія «Залаты фаліянт» у намінацыі «Лепшы майстар» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі—2008»,
- дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Мастак і кніга» ў намінацыі «Лепшы мастак» (2009),
- дыплом 1 ступені Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» (Масква, 2009),
- медаль Францыска Скарыны (2009)[1],
- медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў (2010),
- ганаровае званне Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (8.10.2015)[2].
- Прэмія Цёткі ў намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» за кнігу чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» (2021).
Валерый Славук і калекцыянер Алег Судлянкоў, Палац мастацтва, 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
Валерый Славук і Леў Алімаў у дзень атрымання ганаровых званняў Заслужаных дзеячаў мастацтва Беларусі. 8 кастрычніка 2015 года, «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Баразна М. Р. Славук (Слаук) Валерый Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 500. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
Валерый Пятровіч Славук на Вікісховішчы |
- «Ілюстратар беларускай міфалогіі» — рэпартаж Алеся Аркуша // racyja.com, 24.01.2019
- Славук (Слаук) Валерый Пятровіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Славук Валерый Пятровіч, выяўленчае мастацтва на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»