Валерый Мікалаевіч Раеўскі

(Пасля перасылкі з Валерый Раеўскі)

Валерый Мікалаевіч Рае́ўскі[1] (20 чэрвеня 1939, Мінск — 19 лістапада 2011) — беларускі тэатральны рэжысёр, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1976), Народны артыст Беларусі (1998), прафесар.

Валерый Мікалаевіч Раеўскі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1939(1939-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 2011(2011-11-19) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта
Тэатр
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў машынабудаўнічым тэхнікуме ў Магілёве, працаваў на Магілёўскім машынабудаўнічым заводзе, канструктарам на заводзе «Строммашына»[2]. Паступіў вучыцца на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Пасля скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Адначасова з вучобай стажыраваўся ў Маскоўскім тэатры драмы і камедыі на Таганцы[2]. З 1967 года, на працягу 35 гадоў, быў рэжысёрам, з 1973[1][3] года галоўным рэжысёрам, з 1991[3] года мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Доўгі час выкладаў і з’яўляўся прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Памёр 19 лістапада 2011 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Творчасць

правіць

Стварыў амаль паўсотню спектакляў, у тым ліку ў Расіі, Украіне, Ірландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі. Сярод іх — «Радавыя», «Апошні журавель», «Парог» Аляксея Дударава; «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага; «Трыбунал», «Пагарэльцы» Андрэя Макаёнка; «Брама неўміручасці» Кандрата Крапівы; «Апошні шанц» Васіля Быкава; «Чалавек з легенды» Яўгена Шабана. Паводле твораў замежнай драматургіі Раеўскі паставіў спектаклі «Бура» Уільяма Шэкспіра, «Тры сястры» Антона Чэхава, «Запіскі з падполля» Фёдара Дастаеўскага, «Лес» Аляксандра Астроўскага і іншыя. Работы Раеўскага сталі ўдзельнікамі і прызёрамі шматлікіх тэатральных фестываляў. На творчым рахунку рэжысёра дзясяткі пастановак на сцэнах рэгіянальных тэатраў — у Гомелі, Віцебску, Гродне, Маладзечне і іншых гарадах.


Узнагароды

правіць

У 1976 годзе Валерыю Раеўскаму было прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, у 1998 годзе — народнага артыста Беларусі. Пастаўленыя ім спектаклі адзначаны Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. У 2004 годзе за асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі рэжысёр быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Уладальнік прыза «Крыштальная Паўлінка» (1999)

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Рае́ўскі Валерый Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 616. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць