Валерый Сяргеевіч Дайнэка
Вале́рый Сярге́евіч Дайнэ́ка (29 лістапада 1951, Рудзенск) — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, вакаліст і аранжыроўшчык. З 1977 да 1992 года і з 1998 да нашых дзён прымае ўдзел у вакальна-інструментальным ансамблі «Песняры».
Валерый Сяргеевіч Дайнэка | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, вакаліст, аранжыроўшчык |
Інструменты | альт і вакал |
Жанры | вакал |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў музычнай сям’і (бацька — харавік-дырыжор, былы дырэктар музычнай школы, маці — спявачка, брат — піяніст). У 1959 годзе паступіў у музычную школу пры кансерваторыі па класе скрыпкі, але скончыў яе як альтыст. У часы вучобы ў школе захапляўся джазавай музыкай і ў старшых класах удзельнічаў у групе «Менестрэлі», творчасць якой кіравалася на творы стылю рок-н-рол і рытм-энд-блюз.
У 1970 годзе Дайнэка не змог паступіць у кансерваторыю і быў прыняты на трэці курс менскага Музычнага вучылішча. У гэты час, паралельна з працай у групе «Менестрэлі», Валерый працаваў у эстрадна-джазавым вакальным квартэце на радыё і аркестры Райскага.
З 1972 да 1976 года Валерый Дайнэка працаваў у ансамблях «Равеснікі» і групе Бадзьярава. У 1976 годзе працаваў ва Украіне ў Чарнаўцах у групе «Чырвона Рута» разам з Сафіяй Ратару.
З 1977 да 1992 года Дайнэка працаваў у ансамблі «Песняры». У 1980-я гады скончыў Інстытут культуры па спецыяльнасці дырыжор-харавік.
З 1993 да 1997 года працаваў у Дзяржаўным аркестры Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
З 1998 года і да нашых дзён працуе ў ансамблі «Беларускія Песняры», жыве ў Маскве.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Валерый Дайнэка на pesnyary.com (руск.)