Валерый Уладзіміравіч Магучы
Валерый Уладзіміравіч Магучы (18 красавіка 1959, вёска Кавердзякі, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар, член Беларускага Саюза мастакоў (1995).
Валерый Уладзіміравіч Магучы | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка 1959 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
БіяграфіяПравіць
Скончыў факультэт скульптуры Беларускай Акадэміі мастацтваў(1988). Вучыўся ў А. Арцімовіча, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.
З 1984 — удзельнік выставак у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Германіі.
Жыў у Віцебску. З 2018 года жыве ў г.Віфлеем, штат Нью-Гэмпшыр (ЗША).
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:
ПомнікіПравіць
- Помнік беларускай паэтэсе Еўдакіі Лось, 1991—1996
- Герб горада Віцебска «Іісус Збавіцель», 1997
- Помнік Марку Шагалу «Скрыпка Шагала», 1997
- Дыптых скульптур «Асклепій» і «Гіпакрат», 1999
- Помнік музыказнаўцу І. І. Салерцінскаму, 2003
Мемарыяльныя дошкіПравіць
- Заіру Азгуру, 1997
- Васілю Быкаву, 2008
МедаліПравіць
Персанальныя выстаўкіПравіць
- 1994 — «Скульптура медаля», Віцебск
- 1998 — «Выстава Магучых», Віцебск
- 2000 — «Skulpturen», Marklohe, Германія
- 2003 — «Метафізіка формы», Санкт-Пецярбург
- 2007 — «Да 120-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала», Віцебск
- 2009 — «Ад рэалізму да мадэрнізму», Віцебск
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- 75-год Віцебскай мастацкай школе. Каталог. — Віцебск, 1994
- Беларускі саюз мастакоў 1938—1998, Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1998
- Скульптор Валерий Могучий / Sculptor Valery Moguchy. — Мн., «Медисонт», 2009 (каталог)