Валерый Юр’евіч Бачароў

беларускі футбаліст

Валерый Бачароў (нар. 10 жніўня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Валерый Бачароў
Поўнае імя Валерый Юр’евіч Бачароў
Нарадзіўся 10 жніўня 2000(2000-08-10) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 72 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Нумар 3
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 54 (3)
2020   Беларусь Смалявічы 7 (0)
2021   Беларусь Слуцк 24 (1)
2024— Расія Урал (Екацярынбург)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2022— Беларусь Беларусь 13 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскім «Дынама», у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 29 жніўня 2020 года дэбютаваў асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2], дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на поле ўсе 90 хвілін матча супраць брэсцкага «Руха» (0:6). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].

У пачатку 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[4]. Стаў адным з асноўных ігракоў слуцкай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк»[5].

У пачатку 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай БАТЭ. У сакавіку 2022 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года[6]. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ, а на наступны сезон стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ[7].

У студзені 2024 года стаў іграком екацярынбургскага «Урала»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль БАТЭ   21 2
2019 дубль БАТЭ   12 1
2020 (1) дубль БАТЭ   15 1
2020 (2) Д1 Смалявічы   7 0
2021 Д1 Слуцк   24 1
2022 Д1 БАТЭ   27 1
2023 Д1 БАТЭ   27 2

Крыніцы правіць

  1. а б https://fcbate.by/team/base/72
  2. БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 6 мая 2021.
  3. 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  4. Футбол. "Слуцк" арендовал двух футболистов БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 6 мая 2021.
  5. Аренда завершена. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (1 снежня 2021). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Бочеров подписал новое соглашение с БАТЭ (руск.). football.by (1 сакавіка 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  7. Андрей Кудравец, Валерий Бочеров и Дмитрий Антилевский покинули БАТЭ (руск.). Афіцыйны сайт барысаўскага БАТЭ (28 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
  8. Бочеров присоединился к команде Гончаренко (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.