Валеры Жыскар д’Эстэн
Валеры Рэнэ Мары Жыскар д’Эстэн (фр.: Valéry René Marie Georges Giscard d’Estaing; 2 лютага 1926, Кобленц, Германія — 2 снежня 2020) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Францыі. Прэзідэнт Французскай Рэспублікі (1974—1981).
Валеры Жыскар д’Эстэн Valéry Giscard d’Éstaing | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 27 мая 1974 | ||||
Папярэднік | Жорж Пампіду, Ален Паэр (в. а.) | |||
Пераемнік | Франсуа Мітэран | |||
| ||||
27 мая 1974 — 21 мая 1981 | ||||
Суправіцель | Жаан Марці-і-Аланіс | |||
Папярэднік | Жорж Пампіду | |||
Пераемнік | Франсуа Мітэран | |||
Партыя | Саюз за французскую дэмакратыю (UDF) | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | |||
Месца працы | ||||
Член у | ||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | |||
Нараджэнне | 2 лютага 1926[3][4][…] | |||
Смерць | 2 снежня 2020[7] (94 гады) | |||
Пахаванне | ||||
Дынастыя | Giscard d'Estaing family[d] | |||
Бацька | Эдмон Жыскар д’Эстэн[d] | |||
Маці | May Bardoux[d] | |||
Жонка | Ан-Эйман Саваж дэ Брант | |||
Дзеці | Louis Giscard d'Estaing[d], Valérie-Anne Giscard d'Estaing[d], Henri Giscard d'Estaing[d] і Jacinte Giscard d'Estaing[d] | |||
Ваенная служба | ||||
Бітвы | ||||
Аўтограф | ![]() | |||
Узнагароды | ||||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў германскім Кобленцы. Бацька яго займаў пасаду ў адміністрацыі Рэйнскай вобласці, часова акупаванай Антантай пасля Першай сусветнай вайны. Маці была дачкой сенатара і даводзілася далёкай сваячніцай Бурбонам. Бацька пасля камандзіроўкі ў Германію працаваў генеральным інспектарам Міністэрства фінансаў.
Калі саюзнікі высадзіліся ў Нармандыі, 18-гадовы юнак неадкладна ўступіў добраахвотнікам у войска Шарля дэ Голя, удзельнічаў у вызваленні Парыжа, быў узнагароджаны французскімі і амерыканскімі медалямі.
Скончыў Політэхнічны інстытут і Нацыянальны інстытут адміністрацыйных кадраў у Парыжы.
У 1956—76 і 1984—89 гадах — член Нацыянальнага сходу. У 1962—66 і 1969—74 гадах — міністр эканомікі і фінансаў Францыі. У 36 гадоў ён стаў самым маладым у гісторыі Францыі міністрам фінансаў і займаў гэтую пасаду пры прэзідэнтах Ш. дэ Голі і Ж. Пампіду.
У 1974—81 гадах — Прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Еўрапейскае супольніцтва, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР. Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся знізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстання атамнай энергіі.
Сузаснавальнік і ў 1966—73 гадах — старшыня партыі Нацыянальная федэрацыя незалежных рэспубліканцаў. У 1977 годзе заснаваў і з 1988 года ўзначаліў Саюз за французскую дэмакратыю. 3 1989 года — дэпутат Еўрапарламента.
Аўтар успамінаў «Улада і жыццё» (т. 1—2, 1988—91).
Памёр 2 снежня 2020 года ад ускладненняў, выкліканых COVID-19. Ён быў апошнім сусветным лідарам-удзельнікам Другой сусветнай вайны і апошнім з дэпутатаў парламентаў шасці еўрапейскіх краін, якія ратыфікавалі ў 1957 годзе Рымскі дагавор, які паклаў пачатак стварэнню ЕС[9].
На чале дзяржавыПравіць
Прэзідэнцтва Валеры Жыскар д’Эстэна адзначылася будаўніцтвам хуткасных чыгунак і атамных электрастанцый, ростам узроўню жыцця і зніжэннем выбарчага ўзросту да 18 гадоў, але больш за ўсё — паглыбленнем еўраатлантычнай інтэграцыі. У 1975 годзе ён арганізаваў у Рамбуйе пад Парыжам першую сустрэчу лідараў сямі вядучых індустрыяльных дэмакратый (G7). Адначасова ён працягваў падтрымліваць асаблівыя адносіны з СССР, якія дасталіся яму ад Ш. дэ Голя і Ж. Пампіду. З усіх лідараў Захаду ў яго быў самы даверны кантакт з Леанідам Брэжневым, які нават абмяркоўваў з ім сваё здароўе. Яшчэ больш цесна ён зблізіўся з камуністычным лідарам Польшчы Эдвардам Герэкам, які правёў дзяцінства ў Францыі і Бельгіі з бацькам-шахцёрам і свабодна валодаў французскай[9].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ https://racef.es/es/academicos/correspondiente-extranjero/excmo-sr-dr-d-valery-giscard-destaing
- ↑ Valéry GISCARD D'ESTAING // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valéry Giscard d'Estaing // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valery Giscard d'Estaing // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118717685 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Europe 1 L'ancien président Valéry Giscard d'Estaing est mort — 2020. Праверана 2 снежня 2020.
- ↑ Agence France-Presse https://twitter.com/afpfr/status/1334260242776023041 — 2020. Праверана 2 снежня 2020.
- ↑ 9,0 9,1 Ад каранавіруса памёр былы прэзідэнт Францыі Жыскар д’Эстэн — заснавальнік ЕС і каханак Эмануэль
ЛітаратураПравіць
- Жыскар д’Эстэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валеры Жыскар д’Эстэн