Валовічы
шляхецкі род
Валовічы (польск.: Wołłowiczowie, руск.: Воловичи) — вялікалітоўскі шляхецкі род гербу «Багорыя», прадстаўнікі якога ў 16-18 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады.
Валовічы | |
---|---|
Герб «Вадвіч» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Тытул | Графы |
Прызнаныя ў | Расійская імперыя |
Першы з роду | Грынька Валовіч |
Напачатку вызнавалі праваслаўе, у 16 ст. сярод іх шмат прыхільнікаў кальвінізму, з канца 16 ст. перайшлі ў каталіцтва.
Родапачынальнік — Грынька Валовіч, які ў 1-й палове XIV ст. жыў у Гарадзенскім павеце. Яго ўнук -- Грынька Ходкавіч, меў 7 сыноў, ад якіх пайшлі галіны роду.
У 1798—1900 гадах адна з галін мела графскі тытул (згасла). У 19 ст. было 4 галіны Валовічаў.
У 19 ст. — пачатку 20 ст. валодалі маёнткамі ў Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай і Ковенскай губернях.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду
правіць- Рыгор Маркавіч Валовіч — у 1562 прызначаны на месца праваслаўнага полацкага архіепіскапа, але памёр да пасвячэння
- Астафій Багданавіч Валовіч — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, канцлер
- Уладзіслаў Валовіч — ваявода віцебскі, польны гетман літоўскі
- Марцыян Дамінік Валовіч — актыўны ўдзельнік антысапежынскага руху на Літве ў 1700-х, вялікі маршалак літоўскі
- Міхал Валовіч — удзельнік паўстання 1830-1831
Радавод
правіцьГрынька Валовіч (да 1429 — паміж 1481—1486), канюшы гаспадарскі
- Ходка (Хведар; ?—?)
- Грынька (? — пасля 1503), гараднічы гарадзенскі
- Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
- Астафій (каля 1520—1587), канцлер вялікі літоўскі
- Рыгор (? — 1577), ваявода смаленскі
- Пётр (? — 1624), чашнік літоўскі
- Раман, староста рагачоўскі
- Раіна, жонка Багдана Агінскага
- Іван (? — пасля 1547), канюшы троцкі
- Лукаш (? — ?), ключнік гарадзенскі
- Міхаіл
- Барыс
- Пётр, падкаморы троцкі
- Уладзіслаў (? — 1668), гетман польны літоўскі
- Пётр, падкаморы троцкі
- Барыс
- Марк
- Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян новагародскі
- Міхал (? — каля 1583), староста слонімскі
- Самуэль (? — 1626), кашталян новагародскі
- Аляксандр, харужы віленскі
- Геранім
- Марцыян, пісар земскі віленскі
- Ян Казімір (? — 1707), абозны літоўскі
- Вінцэнт Станіслаў (? — 1698), вялікі сакратар духоўны літоўскі
- Дамінік, староста абельскі
- Марцыян Дамінік (? — 1712), вялікі маршалак літоўскі
- Вінцэнт Пётр (1670—1737), рэферэндар літоўскі
- Марцыян, пісар земскі віленскі
- Самуэль (? — 1626), кашталян новагародскі
- Міхал (? — каля 1583), староста слонімскі
- Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
- Грынька (? — пасля 1503), гараднічы гарадзенскі
Літаратура
правіць- Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда. — Мн.: Медысонт, 2014.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Валовічы герба «Багорыя» / А. І. Шаланда [і інш.]; навук. рэд. А. І. Шаланда ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2019. — 293 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). — ISBN 978-985-08-2400-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валовічы