Валожынскае ўзвышша

Валожынскае ўзвышша знаходзіцца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, плаўна пераходзіць да Радашковіцкага ўзвышша на ўсходзе, з захаду адчляняецца далінай Бярэзіны ад Ашмянскага ўзвышша, на поўначы мяжуе з Нарачана-Вілейскай нізінай. Даследчыкі разглядаюць яго як заходнюю частку Мінскага ўзвышша або ўключаюць у склад Ашмянскага ўзвышша.

Валожынскае ўзвышша
Каардынаты: 54°04′ пн. ш. 27°02′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Валожынскае ўзвышша
Валожынскае ўзвышша

Рэльеф складаны, узгорыстыя ўчасткі чаргуюцца з рачнымі далінамі, зандравымі раўнінамі, паўднёва-заходнія схілы парэзаны лагчынамі і ярамі. Найвышэйшы пункт — 332,6 м — знаходзіцца на ворным полі за 0,4 км на паўночны захад ад в. Залессе, 0,8 км на паўднёвы ўсход ад в. Крэчаўцы, 1,6 км на паўночны ўсход ад в. Новы Двор (Валожынскі раён); маецца геадэзічная адзнака вышыні, каардынаты: 54º03,799' пн.ш., 27º01,977' у.д.[1].

Зноскі