Валожынскі грабен
Валожынскі гра́бен — тэктанічная структура ў Ашмянскім, Валожынскім і Дзяржынскім раёнах Беларусі, у паўночна-ўсходняй частцы Беларускай антэклізы. Вылучаны ў 1975 годзе.
Выдзяляецца па паверхні фундамента; распасціранне паўночна-заходняе. Даўжыня каля 170 км, шырыня ад 40 да 50 км. На паўднёвым усходзе Валожынскі грабен адкрыты ў бок Чэрвеньскага структурнага заліва Аршанскай упадзіны, на паўночным захадзе — у бок Балтыйскай сінеклізы; на паўночным усходзе абмежаваны Ашмянскім разломам, на паўднёвым захадзе — Налібоцкім разломам. Вертыкальная амплітуда ссоўвання па разломах паверхні фундамента ў межах ад першых дзясяткаў да 250 м. Паверхня фундамента ў межах грабена залягае на адзнаках ад -0,2 да -0,4 км.
Залажэнне Валожынскага грабена пачалося ў познім пратэразоі, развіваўся да ранняга палеазою ўключна.
Літаратура
правіць- Гарэлік З. Валожынскі грабен // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Коженов В. Белорусская антеклиза // Геология Беларуси / Редкол. А.С. Махнач, Р.Г. Гарецкий, А.В. Матвеев и др. — Мн.: Институт геологических наук НАН Беларуси, 2001. — 815 с. ISBN 985-6117-56-9