Валонская мова

(Пасля перасылкі з Валонская)

Валонская мова — адна з раманскіх моў, на якой размаўляе частка насельніцтва Валоніі, Бельгія. Адносіцца да той жа групы, што і французская, аднак яе не разглядаюць у якасці дыялекту: франкамоўны чалавек з цяжкасцю разумее валонца. Таксама валонскую мову нельга блытаць з бельгійскім варыянтам французскай мовы.

Валонская мова
Саманазва Walon
Краіны Сцяг Бельгіі Бельгія, Сцяг Францыі Францыя, Сцяг ЗША ЗША
Рэгіёны Валонія, Брусель, Нор, Ардэны, Вісконсін
Агульная колькасць носьбітаў 600 000
Статус 3 definitely endangered[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская група
Гала-раманская падгрупа
Мовы ойль
Моўныя коды
ISO 639-1 wa
ISO 639-2 wln
ISO 639-3 wln
Atlas of the World’s Languages in Danger 1947
Ethnologue wln
ELCat 2991
IETF wa
Glottolog wall1255
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове
Лінгвістычная карта Валоніі

Агульныя звесткіПравіць

Валонская мова фармавалася ў перыяд між VIII і XII стагоддзямі. Мае значны кельцкі і германскі субстрат. На 100 класічных валонскіх слоў 90 будзе лацінскага паходжання, 9 — германскага, 1 — кельцкага. Аднак сённяшняя валонская мова мае шмат запазычаных слоў з французскай.

Геаграфічнае распаўсюджаннеПравіць

На валёнскай мове размаўляюць жыхары поўначы Францыі botte de Givet, у дэпартаменце Ардэны і розных вёсках у дэпартаменце Нор. Невялікая колькасць носьбітаў валонскай мовы пражывае ў ЗША, ў штаце Вісконсін. Афіцыйнага статусу гэтая мова не мае, але ў 1990 годзе яна была прызнаная мясцовай мовай. У цяперашні час па-валонску размаўляюць каля 600 тысяч чалавек, хаця на пачатку XX стагоддзя ёю карысталася 90 % насельніцтва Валоніі (больш за чатыры мільёны чалавек). Нязначная частка людзей, якія нарадзіліся ў паваенны час, вольна валодае гэтай мовай. Многія толькі ведаюць некаторыя словы і выразы па-валонску.

Цяпер валонская амаль цалкам выцесненая французскай, якая мае статус афіцыйнай мовы Бельгіі. Валонская мова знаходзіцца ў спісе 500 моў свету, якім пагражае выміранне ў XXI стагоддзі. Тым не менш, у апошнія гады ў Валоніі назіраецца адраджэнне цікавасці да валонскай мовы.

ДыялектыПравіць

Валонская мова налічвае некалькі дыялектаў, якія можна суаднесці з рэгіёнамі Валоніі:

  • Цэнтральны дыялект, на якім размаўляюць у Намюры (фр.: Nameur) — сталіцы Валоніі. Гэта адзін з найбольш кансерватыўных і ідыосінкратычных дыялектаў.
  • Заходні дыялект — дыялект, які найбольш набліжаны да французскай мовы дзякуючы моцнаму ўплыву з Пікардыі. Распаўсюджаны ў раёне гарадоў Шарлеруа (фр.: Charleroi) ды Нівель (фр.: Nivele)
  • Паўднёвы — распаўсюджаны ў Ардэнскім рэгіёне Бельгіі.

Нягледзячы на мясцовыя фанетычныя асаблівасці, ў Валоніі назіраецца рух за прыняцце адзінага правапісу — «rfondou walon». Гэтая арфаграфія дае магчымасць розным чытачам па-рознаму вымаўляць словы. Гэтая канцэпцыя была ўзятая з брэтонскай мовы і дазваляе прымірыць сучасныя фанетычныя нормы з традыцыямі напісання слоў.

Прыклады фразаўПравіць

Валонская Французская Нідэрландская Беларуская Phonetic
Walon Wallon Waals валонская walɔ̃
Diè wåde Adieu Vaarwel Пакуль / Бывай [djɛ woːt] / [djɛ wɔːt]
Bondjoû Bonjour Goedendag Дзень добры / Вітаю [bɔ̃dʒuː]
A Salut Hoi Прывітанне a
A rvey Au revoir Tot ziens Да пабачэння [arvɛj]
Cmint dit-st on Comment dit-on Hoe zegt men Як сказаць / Як кажуць [kmɛ̃ dɪstɔ̃]
Cmint daloz ? Comment allez-vous? Hoe gaat het? Як маешся? [kmɛ̃ dalɔ]
Dji n' sais nén Je ne sais pas Ik weet het niet Я не ведаю [dʒɪn sɛː nɛ̃ ] / [dʒɪn se nẽ]

Вонкавыя спасылкіПравіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
валонскай

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.