Валон Бехрамі
Валон Бехрамі (алб.: Valon Behrami; нар. 19 красавіка 1985, Цітава-Мітравіца, Югаславія) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Джэноа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 красавіка 1985[1][2] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы паўабаронца, правы абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ераПравіць
Валон нарадзіўся ў Косаўскай-Мітравіцы, на тэрыторыю Югаславіі, у албанскай сям’і. Ва ўзросце 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Стабіа ў швейцарскім італамоўным кантоне Тычына, дзе і пачаў займацца футболам. Першым дарослым клубам Валона стаў «Лугана», пасля паспяховай гульні за яго быў набыты італьянскім «Джэноа», за які гуляў у Серыі B. Сезон 2004/05 правёў на правах арэнды ў «Вероне», пасля чаго ўлетку 2005 года быў набыты «Лацыа».
28 ліпеня 2008 года Бехрамі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд». Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У студзені 2011 года перайшоў у «Фіярэнціну», пазней выступаў за «Напалі» і нямецкі «Гамбург».
У ліпені 2015 года зноў апынуўся ў Англіі, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Уотфард»[3], які па выніках сезона 2014/15 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Удзінезэ»[4].
У ліпені 2019 года перайшоў у «Сьён», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года пакінуў каманду[5]. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад Джэноа[6].
Міжнародная кар’ераПравіць
Яшчэ на маладзёжным узроўні пачаў выступаць за Швейцарыю, а ў 2005 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У складзе зборнай Швейцарыі прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
Зноскі
- ↑ Valon Behrami // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ VALON BEHRAMI // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ «Уотфорд» объявил о трансфере Бехрами
- ↑ Бехрами перешел в «Удинезе»
- ↑ Бехрами ушел из «Сьона» через 3 месяца после подписания контракта
- ↑ Бехрами вернулся в «Дженоа», Дестро перейдет в клуб на правах аренды
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валон Бехрамі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)