Валосаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Вало́саўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Валосава.

Валосаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валосава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
7 чэрвеня 1966
Дата скасавання 17 жніўня 1962
Насельніцтва (2019) 600
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стуканоўскі сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Стуканы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Валосава, сельсавет пераймеанваны ў Валосаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Высокагарадзецкага і Рыдамльскага сельсаветаў[1]. 17 жніўня 1962 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Плоскаўскага (7 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Кулакі, Плюгаўка, Рафалова, Стуканы і Харлінцы) і Рыдамльскага (17 населеных пунктаў: Высокі Гарадзец, Галаны, Дубавое, Загацце, Замошша, Заполле, Запруддзе, Лазы, Лаўрэнавічы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Рыдамля, Хахлоўка, Чырвоная Горка, Шашалаўка і Якубава) сельсаветаў[2].

7 чэрвеня 1966 года ўтвораны зноў у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР, у склад сельсавета ўвайшлі 16 населеных пунктаў Навасельскага сельсавета (Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і 12 населеных пунктаў Рыдамльскага сельсавета (Высокі Гарадзец, Галаны, Загацце, Запруддзе, Лазы, Ліцвякі, Нізкі Гарадзец, Петрашы, Хахлоўка, Шашалаўка, Якубава і пасёлак Валосаўскай бальніцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Валосаўскага сельсавета 26 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1030 чалавек[5]>, з іх 95,0 % — беларусы, 4,2 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 600 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.