Валынскае ваяводства (1921—1939)

ваяводства ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы

Валынскае ваяво́дства (польск.: Województwo wołyńskie) — адміністрацыйная адзінка ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы. Цэнтр — Луцк.

Валынскае ваяводства
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1939
Плошча
  • 35 754 км²
Валынскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваяводства створана 19 лютага 1921 года з зямель, якія ўваходзілі ў заходнюю частку Валынскай губерні Расійскай імперыі. Найбольшай тэрытарыяльнай зменай за час існавання ваяводства стала перадача яму Сарненскага павета са складу Палескага ваяводства 16 снежня 1930 года. У 1938 годзе плошча ваяводства складала 35 754 км². Акрамя Луцка, асноўнымі гарадамі былі Роўна (найбуйнейшы горад), Ковель, Крэменец, Астрог, Уладзімір і Дубна.

Насельніцтва

правіць

Нацыянальны склад:

Канфесійны склад:

Адміністрацыйны падзел

правіць
Павет Плошча, км² Насельніцтва, асоб Цэнтр павета Насельніцтва, асоб
Валынскае ваяводства
Астрогскі (да 1924) ³ 818 56 595   Астрог 12 975
Гарохаўскі 1757 122 100   Гарохаў 5 991
Дубенскі (або Дубнаўскі) 3275 226 700   Дубна 12 696
Здалбунаўскі (ад 1925) ³ 1349 118 300   Здалбунаў 10 228
Кастопальскі (od 1925) ² 3496 159 600   Кастопаль 6523
Ковельскі 5682 255 100   Ковель 27 653
Крэменецкі 2790 243 000   Крэменец 19 997
Луцкі 4767 290 800   Луцк 37 737
Любомльскі 2054 85 500   Любомль 4111
Ровенскі ² 2898 252 800   Роўна 40 788
Сарненскі (ад 1930) ¹ 5478 181 300   Сарны 7587
Уладзімірскі 2208 150 400   Уладзімір 24 609
¹ 16 снежня 1930 года ўключаны ў склад Валынскага ваяводства Сарненскі павет са складу Палескага ваяводства.
² 1 студзеня 1925 года з часткі Ровенскага павета быў створаны Кастопальскі павет.
³ 1 студзеня 1925 года Астрогскі павет перайменаваны ў Здалбунаўскі.