Вальдэмар Ільіч Калінін
Вальдэмар Ільіч Калінін (нар. 30 мая 1946; Віцебск) — цыганска-беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, віцэ-прэзідэнт Рады цыганоў Брытаніі, скарбнік беларускіх арганізацый («Belarus Trust Office» і «Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі»).
Вальдэмар Ільіч Калінін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 мая 1946 (78 гадоў) ці 1946[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1964 скончыў сярэднюю школу № 2, з'ехаў у Расію ў Цвер, паступіў у Калінінскі педагагічны інстытут. Атрымаў дыплом настаўніка англійскай мовы, працаваў у г. Вышні Валачок. У 1969 годзе быў прызваны ў армію ў дэсантную роту, у 1970 быў дэмабілізаваны і вярнуўся на Беларусь.
Працаваў настаўнікам англійскай і нямецкай моў, перакладаў літаратуру. У 1972 годзе пачаў працаваць метадыстам, а пазней загадчыкам кабінету замежных моў у Віцебскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў да 1991 года. Адначасова навучаўся ў Санкт-Пецярбургу «Інстытуце агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук». У 1993 годзе выехаў працаваць у г. Лондан. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з мая 2008 года.
Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1957 годзе. Піша на цыганскай, беларускай і англійскай мовах. Пераклаў Біблію на цыганскую мову.
Творы
правіць- «Новы Запавет. Псалмы. Прытчы». 2002
- «Загадки балтийских цыган»
- «Сны цыганоў», Віцебск, (вершы на цыганскай, беларускай, румынскай і англійскай мовах)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.