Вальтэры Ботас (фінск.: Valtteri Bottas; нар. 28 жніўня 1989, Настола, Фінляндыя) — фінскі аўтагоншчык Формулы-1. Чэмпіён серыі GP3 (2011). 2-разовы пераможца F3 Masters (2009—10).

Вальтэры Ботас
Грамадзянства Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Дата нараджэння 28 жніўня 1989(1989-08-28)[1][2] (34 гады)
Месца нараджэння
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 9
Каманды Williams F1, Mercedes AMG Petronas F1 Team, Alfa Romeo Racing
Гран-пры 169
Месца ў 2020 2 (223 ачка)
Перамогі Поўлы
9 17
Подыумы Ачкі БК
63 1635 17
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера правіць

Фін пачаў сваю гоначную кар'еру напачатку 2000-х гадоў з картынгавых гонак. Вальтэры паступова прайшоў усе ступені такіх спаборніцтваў, некалькі разоў выйграў чэмпіянат Фінляндыі ў класе Формула-А і Intercontinental A; браў удзел у чэмпіянатах Еўропы і свету на падобнай тэхніцы.

У 2007 годзе Ботас упершыню спрабуе сябе ў гонках формульнага тыпу, сеўшы за руль машыны двухлітровай Формулы-Рэно. З першых гонак фін стаў паказваць нядрэнную хуткасць і стабільнасць вынікаў: у брытанскай серыі ён выйграў тры з чатырох стартаў у зімовым чэмпіянаце, а ў паўночнаеўрапейскім кубку заняў трэцяе месца ў асабістым заліку асноўнага першынства. На наступны год Вальтэры, набраўшыся досведу ў такіх гонках і вывучыўшы трасы становіцца чэмпіёнам паўночнаеўрапейскага кубка, а таксама дэбютуе ў больш прэстыжным Еўракубку, дзе таксама становіцца чэмпіёнам.

У 2009 годзе фін перабіраецца ў гонкі машын класа Формула-3, падпісаўшы кантракт з камандай ART Grand Prix. Базавым чэмпіянатам становіцца Еўра-серыя, але таксама каманда заяўляецца на шэраг прэстыжных стартаў брытанскай серыі, F3 Masters і Гран-пры Макаа. У асноўным чэмпіянаце Ботас хутка становіцца майстрам першых гонак, шэсць разоў у дзесяці спробах рэалізаваўшы стартавыя пазіцыі ў фінішны подыум, але іншыя гонкі аказваюцца не такімі уражваючымі: толькі чатырохразова ён трапляе ў ачковую зону. І ўсё ж агульнай стабільнасці хапае на нядрэннае для дэбютанта трэцяе месца ў агульным заліку (наперадзе апынаюцца толькі Жуль Б'янкі і Крысціян Фітарыс, якія значна апераджалі па выніках увесь пелатон на працягу спаборніцкага перыяду). У чэрвені Вальтэры змог выйграць прэстыжную гонку ў Зандворце: розныя промахі канкурэнтаў дазволілі яму заняць поўл, а потым у дамінантным стылі выйграць гонку.

Праз год Ботас быў адным з фаварытаў сезону еўрасерыі, але зноў застаўся толькі трэцім у асабістым заліку. Яго апярэдзілі два пілоты Signature Team: вярнуўшыся ў чэмпіянат шматвопытны Эдаарда Мартара і аднагодак Вальтэры Марка Вітман. Адным са складнікаў паразы фіна і ART Grand Prix стала выкарыстанне іншай сілавой устаноўкі: Mercedes Ботаса трохі саступаў Volkswagen канкурэнтаў. Невялікі рэванш быў узяты ў чэрвені, калі Ботас у другі раз выйграў зандворцкі Masters.

У гэтыя ж тэрміны мэнэджмент Вальтэры ладзіць яму першыя тэсты ў Формуле-1: Тота Вольф, выкупіўшы частку акцый Williams F1, паступова ўсё актыўней прыцягвае фіна да тэстаў каманды, пакуль у 2013 годзе не знаходзіць магчымасці пасадзіць яго ў какпіт баявой машыны. Пакуль супрацоўніцтва з брытанскай камандай яшчэ не гэтак шчыльна, Ботас у 2011 годзе працягвае ўдзельнічаць у гонках Формулы-3 і ў яе аналагу — серыі GP3. У апошняй, выступаючы за ART Grand Prix, ён у 2011 годзе становіцца чэмпіёнам, сур'ёзна апярэдзіўшы амаль усіх супернікаў па ўзроўню стабільнасці вынікаў.

2012 год Боттас праводзіць у якасці тэст-пілота Williams F1, рэгулярна ўдзельнічаючы ў трэніроўках Гран-пры, а праз год падвышаецца кіраўніцтвам да статусу аднаго з баявых пілотаў брытанскага калектыва. Падрыхтаваная да таго сезону тэхніка апынулася мала канкурэнтаздольнай і Вальтэры і яго партнёр Пастар Мальданада вельмі рэдка атрымлівалі магчымасць змагацца за ачкі, часта апярэджваючы толькі пару каманд-аўтсайдараў чэмпіянату. Фін, зрэшты, перыядычна атрымліваў шанцы выявіць сябе: так падчас дажджавой кваліфікацыі на Гран-пры Канады ён змог узлезці аж на трэці радок выніковага пратаколу, а ў гонках і яму і венесуэльцу атрымалася рэалізаваць толькі адзін шанец на фініш у ачковай зоне: Пастар фінішаваў дзясятым на Гран-пры Венгрыі, а Вальтэры заваяваў восьмае месца на Гран-пры ЗША. У міжсезонне Мальданада, расчараваны магчымасцямі Williams, пакінуў брытанскую каманду, а Ботас знайшоў магчымасць падоўжыць кантракт з арганізацыяй яшчэ на сезон[3].

 
Вальтэры Ботас у 2016 годзе

Выбар Вальтэры стаўся больш паспяховы — пры рэзкай змене тэхнічнага рэгламенту Williams стварыла больш канкурэнтаздольнае шасі, а паралельны пераход на рухавікі Mercedes толькі дадаў ім хуткасці. У гонках, да пары, фін і яго новы партнёр — бразілец Феліпі Маса — не маглі канвертаваць сваю хуткасць у ачкі, але Ботас, часцей напарніка пазбягаючы розных тэхнічных праблем, камандных пралікаў і няўдалых дзеянняў супернікаў, змог куды стабільней набіраць ачкі, а на Гран-пры Аўстрыі прынесці арганізацыі першы ў сезоне фініш на подыумнай пазіцыі. У далейшым удалая тэндэнцыя захавалася і да канца сезону Вальтэры змог замацавацца на чацвёртым месцы ў асабістым заліку, паралельна зрабіўшы свой унёсак ва ўздым Williams на трэцяе месца ў кубку канструктараў. Апроч шпільбергскай гонкі Ботас яшчэ пяць разоў паднімаўся на подыум, прычым на Хакенхаймрынгу ён фінішаваў на другой пазіцыі, адбіўшы напад будучага чэмпіёна свету Льюіса Хэмілтана.

У 20172021 гады выступаў за Мерседэс.

У верасні 2021 года падпісаў шматгадовы кантракт з Alfa Romeo Racing, за якую будзе выступаць пачынаючы з сезона 2022 года[4].

Зноскі

  1. а б Driver Database
  2. Valtteri Bottas // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Лось, Андрей. В Williams подтвердили Массу и Боттаса на 2014 год (руск.). f1news.ru (11 ноября 2013). Праверана 25 ноября 2013.
  4. Bottas to drive for Alfa Romeo F1 team in 2022 (англ.). motorsport.com (6 верасня 2021). Праверана 7 верасня 2021.

Спасылкі правіць