Валянціна Іванаўна Кавалёва
Валянціна Іванаўна Кавалёва (нар. 27 красавіка 1957, в. Міроненкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык і настаўнік.
Валянціна Іванаўна Кавалёва | |
---|---|
Нараджэнне |
27 красавіка 1957 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт (філолаг), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджэр-эканаміст). Працавала старшай піянерважатай, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 7 горада Светлагорска, інструктарам ідэалагічнага аддзела Светлагорскага гаркама КПБ Гомельскай вобласці, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Светлагорскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Светлагорскага райвыканкама.
Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалямі «За працоўную доблесць», «За працоўныя заслугі», «За вернасць абавязку і Айчыне» (Расійская Федэрацыя), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ КОВАЛЕВА ВАЛЕНТИНА ИВАНОВНА Архівавана 9 верасня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.