Валянціна Аляксандраўна Гарцуева

беларуская актрыса тэатра

Валянціна Аляксандраўна Гарцуева (нар. 8 красавіка 1986, Мінск, БССР) — беларуская актрыса тэатра.

Валянціна Аляксандраўна Гарцуева
Дата нараджэння 8 красавіка 1986(1986-04-08)[1] (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў
Маці Зоя Валянцінаўна Белахвосцік
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 8957493

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 красавіка 1986 года ў Мінску ў сям’і рэжысёра Аляксандра Гарцуева і актрысы Зоі Белахвосцік, унучка Валянціна Белахвосціка і праўнучка Глеба Глебава.

У 2007 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага дзеяча мастацтваў Л. А. Манаковай). З 2007 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. 26 жніўня 2020 года разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].

Творчасць правіць

У бягучым рэпертуары выконвала ролі: Барбара Бжэнка («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Дзяўчына («Ноч на Каляды[ru]» М. Гогаля), Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Гелена, Цыганка, выканаўца песні «Снег» («Местачковае кабарэ»), Дзяўчына-эмігрантка («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Ніна Міхайлаўна Зарэчная («Чайка[ru]» А. Чэхава), Выканаўца песні «Размова з Руфусам, сабакам Чэрчыля» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана), Ірына («Дзве душы» М. Гарэцкага), Жульета Вальцье («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернёя[fr] і Ж. Бера[fr]), Пані Амелія («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага), Рэгана, дачка караля Ліра («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Валя («Першы»).

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць