Валянціна Аляксееўна Клачкова
Валянціна Аляксееўна Клачкова (нар. 17 жніўня 1924, в. Сарочына, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Валянціна Аляксееўна Клачкова | |
---|---|
Нараджэнне |
17 жніўня 1924 (100 гадоў) |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1970 года па 1978 год кіравала Пастаўскім раёнам — была першым сакратаром райкама партыі, да гэтага пэўны час узначальвала раённы выканаўчы камітэт.
У 1978 годзе перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Белкаапсаюза. На грамадскіх пачатках з’яўлялася намеснікам старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, членам ЦК КПБ, дэлегатам ХХV з’езда КПСС.
Узнагароды
правіцьБыла узнагароджяна ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і іншымі ўзнагародамі[1][2].
Зноскі
- ↑ Патрабавальная і аб’ектыўная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
- ↑ Чалавек слова