Валянціна Антонаўна Сямашка
Валянціна Антонаўна Сямашка (нар. Ісаева) (24 лістапада 1868, Слуцк — 1938, Мінск) — беларуская піяніст і педагог.
Валянціна Сямашка | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Валянціна Антонаўна Сямашка |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1938 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяністка, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў Слуцку[1]. Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў В. Сафонава(руск.) бел., дзе займалася адначасова з С. Рахманінавым і А. Скрабіным[1]. Пасля кансерваторыі выступала як піяніст-саліст у адным ансамблі разам са сваім мужам, вядомым віяланчэлістам Сямашкам Марыянам Рамуальдавічам[2]. У іх доме часта бываў П. І. Чайкоўскі, які любіў музіцыраваць з Марыянам і Валянцінай[3].
У 1920 была запрошана выкладаць у Мінскі музычны тэхнікум, дзе развівала традыцыі маскоўскай фартэпіяннай школы[1][2]. Уся атмасфера ў класе В. Сямашка была прасякнута духам творчасці, любові да музыкі, адчуваннем радасці адкрыцця прыгажосці, паэзіі. Вучоба ў Маскоўскай кансерваторыі, знаёмства з юных гадоў з С. Рахманінавым, А. Чэхавым і іншымі выбітнымі дзеячамі рускай культуры канца XIX - пачатку XX стагоддзя, - усё гэта атачала В. Сямашка ў вачах яе вучняў паэтычным арэолам, надавала ёй цалкам асаблівую прыцягальную сілу, зачараванне[4].
Аўтарытэт В. Сямашка быў такі вялікі, што Г. Нейгаўз(руск.) бел., калі яго прасілі пра якія-небудзь важныя справы, што з яго дапамогай трэба было вырашыць у Мінску, заўсёды адказваў: «Так у Мінску ж Сямашка!»[1][5].
Сярод вучняў В. Сямашка Ірына Цвятаева — прафесар Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[6].
У Мінску яна арганізавала хатнія музычныя вечары для мясцовых настаўнікаў, на якіх выступалі яе вучні[2].
Памерла ў Мінску, пахавана на Вайсковых могілках[2].
Сям'яПравіць
У кастрычніку 1897 года ажаніліся з віяланчалістам Вялікага тэатра Марыянам Рамуальдавічам Сямашкам, які блізка сябраваў з А. П. Чэхавым.
Сын Міхаіл (23.8.1898 — ?)[7], яго жонка Любоў Лаўраўна Сямашка (нар. Васюковіч) - артыстка оперы, музычны педагог[8].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Женщины на краю Европы / Под ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с., С. 125—126.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Валянціна Антонаўна Сямашка (руск.)
- ↑ Главный учитель моей жизни (руск.)
- ↑ Шевченко, Ольга Григорьевна. Автореферат диссертации по искусствоведению, специальность ВАК РФ 17.00.02. Диссертация на тему: Фортепьянная культура Беларуси ХХ столетия. 2000, Минск (руск.)
- ↑ В. Масленікава В. Указ. твор. С. 68
- ↑ Цвятаева, Ірына Аляксандраўна (піяністка ; 1917—1991)
- ↑ Семашко Марьян Ромуальдович и Антон Павлович Чехов (руск.)
- ↑ Любоў Лаўраўна Сямашка(недаступная спасылка)