Валянціна Васільеўна Сярых
Валянціна Васільеўна Сярых (нар. 1951, Бабруйск) — беларускі кампазітар[1], стваральнiк i кiраўнiк першай дзiцячай эстраднай вакальнай студыi «Званочак»[2].
Валянціна Васільеўна Сярых | |
---|---|
Дата нараджэння | 1951 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітарка |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў сям’і ваенаслужачага[3]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[3].
Закончыла ДМПІ імя Гнесіных (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. I. Пяйко (1975) і аспірантуру пад кіраўніцтвам М. I. Пяйко і Г. I. Ліцінскага (1985)[1].
Член СК Беларусі (1978)[1].
ТворчасцьПравіць
Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[1].
Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. В. Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Юденич Н. Первые шаги в трудном поиске // Сов. музыка. 1980. № 3.
- Кобец-Філімонава А. Знайсці сябе // Мастацтва Беларусь 1988. № 2.
- Хорсун С. Светлая магія гукаў // Настаўн. газ. 1988. 9 ліп.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987.
- 70 год Беларускаму саюзу кампазiтараў. — Мн., 2003. — С. 49. (Прозвішча на беларускай мове Серых)