Валянціна Вацлаваўна Курсевіч

Валянціна Вацлаваўна Курсевіч (нар. 13 мая 1965, в. Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.

Валянціна Вацлаваўна Курсевіч
Нараджэнне 13 мая 1965(1965-05-13) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае і мясцовае кіраванне).

Працавала ўрачом выязной брыгады станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінскага раёна, урачом-кардыёлагам Мінскага раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання, урачом-кардыёлагам, урачом-рэўматолагам, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы, загадчыкам кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га (была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы) і 6-га скліканняў.

Аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў па праблемах кардыялогіі і рэўматалогіі.

УзнагародыПравіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі