Валянціна Міхайлаўна Астрога

Валянціна Міхайлаўна Астрога (нар. 16 жніўня 1967, в. Жарсцвянка, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.

Валянціна Міхайлаўна Астрога
Дата нараджэння 16 жніўня 1967(1967-08-16) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

У 1990 скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 2004, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, дэкан факультэта грамадскіх прафесій.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя народнай адукацыі Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.: урадавая адукацыйная палітыка, сістэма адукацыі, настаўніцкая інтэлігенцыя (падрыхтоўка, фарміраванне як сацыяльнай групы, прававое і матэрыяльнае становішча).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Асноўныя кірункі дзейнасці педагагічных таварыстваў узаемадапамогі настаўніцтва Беларусі ў другой пало­ве ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Труды БГТУ. Сер. V, Политология, философия, история, филология. — 2006. — Вып. ХIV.
  • Падрыхтоўка педагагічных кадраў у Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Веснік адукацыі. — 2007. — No 10.
  • Адносіны царызму да настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — No 8.
  • Гісторыя Беларусі: вучэб.­метад. дапаможнік / І. У. Каляда, В. М. Астрога. — Мінск: БДТУ, 2009.
  • Фарміраванне настаўніцтва як сацыяльнай групы (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.) / В. М. Астрога // Труды БГТУ. Сер. V, Политология, философия, история, филология. — 2009. — Вып. ХVII.

Зноскі

Спасылкі правіць