Валянціна Сямёнаўна Вачынская

Валянціна Сямёнаўна Вачынская (12 студзеня 1922, в. Бацюты, цяпер Падляскае ваяводства — 16 лютага 1985) — Герой Сацыялістычнай Працы (1972)[1].

Валянціна Сямёнаўна Вачынская
Дата нараджэння 12 студзеня 1922(1922-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1985(1985-02-16) (63 гады)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»

З 1949 года ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна: палявод, з 1957 года загадчыца вытворчым участкам, з 1976 года брыгадзір паляводчай брыгады вучэбна-вопытнай гаспадаркі «Прынёманскі» Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1971 гадах[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1960, 1972), ордэнам «Знак Пашаны» (1957)[2].

Памяць правіць

Імем В. С. Вачынскай названая вуліца ў вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна[2].

Зноскі

  1. а б в Вачинская Валентина Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
  2. а б Валянціна Сямёнаўна Вачынская на сайце «Героі краіны»

Спасылкі правіць