Валянціна Сяргееўна Вяргей

вучоны-археолаг

Валянціна Сяргееўна Вяргей (28 верасня 1946, Петрыкаў, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1984).

Валянціна Сяргееўна Вяргей
Дата нараджэння 28 верасня 1946(1946-09-28) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1968). На працягу двух гадоў працавала ў ім, потым у Гродзенскім педагагічным інстытуце, а з 1978 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Беларускага Палесся ў жалезным веку.

Выявіла і абследавала каля 100 археалагічных помнікаў на Беларускім Палессі, брала ўдзел у напісанні кнігі «Беларуская археалогія» (1987), з’яўляецца аўтарам кнігі «Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг.» (1992). Даследавала некаторыя пытанні гісторыі Мінска.

  • Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. / В. С. Вяргей; АН Беларусі, Ін-т гіст; пад рэд. Я. Г. Шмідта. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 144 с. — ISBN 5-343-00563-2.

Артыкулы

правіць
  • Западный ареал милоградской культуры // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5. — С.
  • Раннеславянскае жытло з паселішча Ліпляны—6 на р. Убарць / В. С. Вяргей // Восточная Европа в древности и средневековье: докл. междунар. науч. конф., посвящ. 75-летию проф. Э.М. Загорульского и 30-летию каф. археологии и спец. ист. дисфиплин БГУ, Минск, 16 января 2004 г. / науч. ред. А.А. Егорейченко. — Минск: БГУ, 2004. — 97, [2] с., [1] л. портр.: ил. — С. 5—12. — ISBN 985-485-197-4.
  • Селище у дер. Лемешевичи на Припяти // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1994. — № 5. — С.

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях

правіць
  • Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / В. С. Вяргей // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 21—38. — ISBN 985-6302-49-8.
  • Лемяшэвічы / В. С. Вяргей // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 11—12. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Ліпляны / М. М. Крывальцэвіч, В. С. Вяргей // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 17—18. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць