Адкрыць галоўнае меню

Валянціна Васілеўна Талкунова

(Пасля перасылкі з Валянціна Талкунова)

Валянціна Васілеўна Талкунова (рус.: Валенти́на Васи́льевна Толкуно́ва; 12 ліпеня 1946, Армавір, Краснадарскі край — 22 сакавіка 2010, Масква) — савецкая і расійская спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1979). Народная артыстка РСФСР (1987).

Валянціна Васілеўна Талкунова
Valentina Tolkunova (1972). (8662657866).jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 ліпеня 1946(1946-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 2010(2010-03-22)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі актрыса, спявачка, акцёр дубляжа
Пеўчы голас сапрана
Інструменты голас[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы Medal "In Commemoration of the 850th Anniversary of Moscow"
Прэмія Ленінскага камсамола Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Honoured Rail Worker
Order of Princess Olga, 3rd class
Прэмія МУС Расіі
Аўтограф
valentinatolkunova.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 12 ліпеня 1946 года ў горадзе Армавір Краснадарскага края. У 1964 годзе яна паступіла на дырыжорска-харавое аддзяленне Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. У 1966 годзе Валянціна Талкунова прайшла па конкурсе ў вакальна-інструментальны аркестр пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага (ВИО-66), у якім яна была салісткай і выконвала песні пад джазавую музыку. У 1971 годзе скончыла Музыкальнае вучылішча імя Гнесіных і агучыла песні кампазітара І. Катаева на вершы Міхаіла Анчарава ў тэлефільме «День за днём».

У 1972 годзе паэт Леў Ашанін запрасіў Валянціну Талкунову выступіць на сцэне Калоннай Залы на юбілейным канцэрце з песняй У. Шаінскага. Гэты канцэрт быў пачаткам яе паспяховай кар’еры на тэлебачанні і радыё. З 1973 года яна працавала ў аб’яднанні «Москонцерт», а з 1989 года была кіраўніком тэатра музычнай драмы і песні творчага аб’яднання «АРТ», у якім быў пастаўлены шэраг музычных спектакляў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).