Валянціна Уладзіміраўна Чапко
Валянці́на Уладзі́міраўна Чапко́ (25 лютага 1925, г. Менск — 24 лістапада 2004, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1969). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Валянціна Уладзіміраўна Чапко | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 2004 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1], social history[d][1], эканамічная гісторыя[d][1] і history of agriculture[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Анатоль Міхайлавіч Люты[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 лютага 1925 года ў Менску ў сям’і міліцыянта. У гады сталінскіх рэпрэсій яе бацька быў выключаны з партыі як вораг народа, былы царскі афіцэр і польскі шпіён. Каб пазбегнуць непазбежнага арышту, Уладзімір Чапко застрэліўся.
У 1940 годзе Валянціна скончыла сярэднюю школу і паступіла на вучобу ў Ленінградскі караблебудаўнічы інстытут. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны заспеў яе ў Ленінградзе. Яна была параненая пры абстрэле і вывезена з блакаднага горада зiмой 1942 года. У 1943 годзе Валянціна Уладзіміраўна пайшла добраахвотнікам на фронт. Служыла ў роце сувязі разам са сваёй маці, фельчарам. У складзе 27-й арміі Валянціна Уладзіміраўна прайшла ўсю Украіну, Малдову, Румынію, Венгрыю, Чэхаславакію, Аўстрыю. Пазней 27-я армія была перакінутая на Далёкі Усход для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Японіі. У Маньчжурыі Валянціна Уладзіміраўна дайшла да Мукдэна. Дэмабілізавалася ў лістападзе 1945 года i вярнулася ў Мінск.
На вучобу ў Ленінград яна вырашыла не вяртацца, тым больш што практычна ўсе яе аднакурснікі загінулі падчас вайны. Валянціна Уладзіміраўна засталася ў Мінску і паступіла на гістарычны факультэт БДУ. Студэнткай 3-га курса яе ў першы раз абралі дэпутатам Мінскага гарадскога савета. Усяго ж Валянціна Уладзіміраўна была дэпутатам на працягу 12 гадоў, працавала ў камісіі па народнай адукацыі. У 1950—1953 гадах навучалася ў аспірантуры. Абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму «Общественная и культурная деятельность Георгия Скорины».
У 1953—1972 гадах працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. У 1969 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Разложение феодально-крепостнической системы и формирование капиталистических отношений в сельском хозяйстве Белоруссии в первой половине XIX века» пры Інстытуце гісторыі.
У 1972—1978 гадах загадчыца кафедры ўсеагульнай гсторыі ў БДПУ імя Максіма Танка. У 1978—1983 гадах загадчыца кафедры кафедры гісторыі БССР Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая спадчына
правіцьДаследавала пытанні з гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX (аграрная гісторыя, гісторыя гарадоў Беларусі, класавая барацьба на вёсцы), творчасць Ф. Скарыны, гістарыяграфію гісторыі Беларусі перыяду феадалізму[2].
- Чапко, В. У. Беларускі першадрукар Георгій Скарына / В. У. Чапко. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1956. — 40 с.
- Чепко, В. В. Сельское хозяйство Белоруссии в первой половине XIX в. / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1966. — 218 с.(па-руску)
- Чепко, В. В. Классовая борьба в белорусской деревне в первой половине XIX века / В. В. Чепко. — Минск : Наука и техника, 1972. — 265 с.(па-руску)
- Чепко, В. В. Города Белоруссии в первой половине XIX века : экономическое развитие / В. В. Чепко. — Минск : Издательство Белорусского государственного университета, 1981. — 142 с.(па-руску)
- Историография БССР : эпоха феодализма / З. Ю. Копысский ; В. В. Чепко. — Минск : Университетское, 1986. — 172 с.(па-руску)
Адна з аўтарак калектыўных манаграфій «Гісторыя Мінска» (Мн., 1967); «История Белорусской ССР» (Т. 2; Мн., 1961), «Гісторыя Беларускай ССР» (Т. 1; Мн., 1972), «Полацк : Гістарычны нарыс» (2-е выд.; 1987); адна з складальніцаў хрэстаматыі «Беларусь у эпоху феадалізму» (Т. 3—4; Мн., 1961—1979). Аўтар больш за 150 публікацый.
Узнагароды і прэміі
правіцьУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Чепко В. В.:Из воспоминаний // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2005. — вып.6. — с. 201—217
- Белазаровіч, В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі : вучэбны дапаможнік / В. А. Белазаровіч. — Гродна : ГрДУ, 2006. — С. 278.