Валянціна Якаўлеўна Латышава
Валянціна Якаўлеўна Латышава (5 мая 1936, Гомель — 17 мая 2023) — беларускі неўролаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (2000). Член Рэспубліканскага навукова-практычнага таварыства неўролагаў[2].
Валянціна Якаўлеўна Латышава | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 2023[1] (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | неўролаг, урач, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | неўралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1986) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 5 мая 1936 года ў Гомелі.
У 1959 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працавала ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1968, у 1990—1994 — кіраўнік аддзела), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1995, лячэбны факультэт, загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі, з 2016 — прафесар кафедры)[2].
Памерла 17 мая 2023 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьСярод навуковых інтарэсаў: неўралагічныя праяўленні астэахандрозу пазваночніка; імуналагічныя аспекты ў неўралогіі; рассеяны склероз; інсульты; галавакружэнне; спінальная нейратраўма; рэабілітацыя[2].
Бібліяграфія
правіць- Патогенез и терапия неврологических проявлений поясничного остеохондроза (клинико-иммунологические исследования) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.13 : утверждена 18.07.1986 / Латышева Валентина Яковлевна. — Минск, 1985.
Узнагароды і прэміі
правіць- Знак «Выдатнік аховы здароўя» (1974).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяваў астэахандроза пазваночніка».
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001, 2007)[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Латышава Валянціна Якаўлеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Латышева Валентина Яковлевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 416.
- Латышева Валентина Яковлевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2012. — Т. 3 : Гомельская область : в 2 кн. Кн. 1. — С. 383.
- Гармония личности и ученого / В. Курман // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — Гомель, 2006. — Вып. 3. — С. 154—155.
- Латышевой Валентине Яковлевне — известному белорусскому неврологу — 75! // Неврология и нейрохирургия в Беларуси. — 2011. — № 2. — С. 159—160.