Валянцін Алегавіч Сукала

Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 16 жніўня 1942, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 года).

Валянцін Алегавіч Сукала
Сцяг 2-і старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 4 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Каравай
Сцяг 2-і міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сцяг
27 кастрычніка 1994 — 8 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Папярэднік Леанід Дашук
Пераемнік Генадзь Варанцоў
1-ы намеснік старшыні Вярхоўнага суда СССР
1989 — 1991
Прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў
Кіраўнік урада Мікалай Рыжкоў
6-ы міністр юстыцыі БССР
19 лістапада 1988 — 28 красавіка 1989
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Уладзімір Каравай
Пераемнік Валерый Ціхіня
8-ы старшыня Мінскага абласнога суда
17 снежня 1976 — 12 снежня 1984
Папярэднік Вячаслаў Жукоўскі
Пераемнік Георгій Хоміч
Нараджэнне 16 жніўня 1942(1942-08-16) (82 гады) ці 1942[1]
Бацька Алег Сукала
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць права[2] і justice and judicial activities[d][2]
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1958—1962 гадах быў работнікам Мінскага трактарнага завода і Мінскага механічнага завода імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года — суддзя народнага суда Мядзельскага раёна (Мінская вобласць). З 1972 года — суддзя Мінскага абласнога суда, 8-м старшынёй якога стаў з 14 снежня 1976 года. З 1984 года — намеснік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 года — начальнік упраўлення агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. З 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 года — 6-ы міністр юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загадчыкам дзяржаўна-прававога аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесніка старшыні Вярхоўнага суда СССР. 22 снежня 1989 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Сукала прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас (1989)[3].

З 1992 года — намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 года — міністр юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 года заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Па яго ініцыятыве праведзены Першы з’езд суддзяў Беларусі, уведзены новы інстытут суддзяў па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях, пачаў працу Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Удзельнічаў у распрацоўцы новых Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Беларусі.

У 2000 годзе атрымаў званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне пра абвяшчэнне Валянціну Сукалу Падзякі Прэзідэнта Беларусі[4].

5 лютага 2018 года старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касацыйнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэнняў 1-й інстанцыі[5].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[6][7].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 1 снежня 2024.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 2 снежня 2024.
  3. БелЭн 2004.
  4. "Сукала Валянцін Алегавіч". Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. 2018. Архівавана з арыгінала 12 верасня 2021. Праверана 23 снежня 2018.
  5. Аліса Грыгарчук, тэлеканал «Беларусь 4» (5 лютага 2018). "Зрабіць суд эканамічным". Тэлерадыёкампанія «Брэст». Праверана 23 снежня 2018.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  6. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  7. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus

Літаратура

правіць