Валянцін Аляксандравіч Крылоў
Крылоў Валянцін Аляксандравіч — беларускі мастак-жывапісец, бацька мастака Андрэя Крылова.
Валянцін Аляксандравіч Крылоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1929 |
Месца нараджэння | хутар Захаваеў, Ілаўлінскі раён , Валгаградская вобласць |
Дата смерці | 2000 |
Месца смерці | Гомель |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | Саратаўскае мастацкае вучылішча, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 чэрвеня 1929 на хутары Захаваеў Ілаўлінскага раёна Валгаградскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Саратаўскае мастацкае вучылішча . А ў 1965 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Жыў і працаваў у Гомелі. Росквіт творчасці мастака прыйшоўся на перыяд сацыялістычнага рэалізму.
Выстаўкі
правіцьБраў удзел у мастацкіх выстаўках з 1966 года [1]. Першая персанальная выстаўка мастака адбылася толькі ў 2005 годзе, праз 4 гады пасля яго смерці, у Гомельскай карціннай галерэі імя Гаўрылы Вашчанкі.
- 23.09.2014 — 19.10.2014 — выстаўка «Бацька і сын Крыловы», Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Асноўныя творы:
правіць- «Раніца»
- «Скалы»
- «Цішыня» (усе 1967)
- «Музыка»
Зноскі
Літаратура
правіць- Катляроў, Ізяслаў. «Усю выстаўку — у падарунак галерэі!»: [аб перадачы ў Светлагорскую карцінную галерэю 31 карціны Валянціна i Андрэя Крыловых] /Ізяслаў Катляроў //Культура.—2005.—№42.— С.7.
- Холодилин, С. Об открытии в Картинной галерее Гавриила Ващенко совместной выставки художников Крыловых — отца и сына /С. Холодилин //Гомел. вед.-2005.-30 апр.- С.8. (руск.)
Спасылкі
правіць- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Выстаўка «Бацька і сын Крыловы». Творчасць двух мастакоў – Валянціна Крылова і Андрэя Крылова(недаступная спасылка)