Валянцін Аляксеевіч Барадуля

вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі

Валянцін Аляксеевіч Барадуля (нар. 10 лістапада 1937, Копысь, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 24 снежня 2020) — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар. У 1995 годзе ён абраны акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, а ў 1996 годзе — Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

Валянцін Аляксеевіч Барадуля
Дата нараджэння 10 лістапада 1937(1937-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 снежня 2020(2020-12-24) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР»

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1959, цяпер БНТУ). З 1959 года працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. У. Лыкава НАН Беларусі. У 1974—1989 гадах — намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену, адначасова з 1981 года загадчык лабараторыі гэтага інстытута, дырэктар Міжнароднага цэнтра акадэмій навук сацыялістычных краін. З 2003 года — намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

У 1986 годзе абараніў дысертацыю, у 1989 годзе атрымаў вучонае званне прафесара Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

В. А. Барадуля развіў навуковы напрамак па цепла- і масапераносу ў дысперсных сістэмах. Выканаў комплекс даследаванняў і распрацовак па стварэнні высокаэфектыўных цеплаэнергетычных і хімічных тэхналогій.

Даследаванні В. А. Барадулі з’явіліся асновай стварэння шэрагу перспектыўных энергетычных воданагравальных і паравых аўтаматызаваных кацельных установак для пара- і цеплазабеспячэння.

Прызнаннем навуковых заслуг В. А. Барадулі стала абранне яго ў 2000 годзе членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2002 годзе за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых высокаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі краіны яму прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца аўтарам больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 60 вынаходак. Вядзе шырокую навукова-арганізацыйную працу, удзельнічае ў працы шматлікіх навукова-тэхнічных камітэтаў, камісій, саветаў, з’яўляецца членам рэдкалегіі шматлікіх навуковых часопісаў.

Узнагароды

правіць
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплекса і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
  • Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1987)
  • Залаты медаль Беларускай інжынернай акадэміі (2003)

Літаратура

правіць
  • Бороду́ля Валентин Алексеевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 37. (руск.)
  • Бородуля Валентин Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол. : Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 89.
  • Бородуля Валентил Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол. : Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 474.
  • Бородуля Валентин Алексеевич // Ученые-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2007. — С. 40—41.

Спасылкі

правіць