Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч

Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч (нар. 6 мая 1950, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч
Нараджэнне 6 мая 1950(1950-05-06) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Месца працы
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 мая 1950 года.

У 1969—1971 гадах служыў у арміі.

У 1971—1977 гадах — слесар інструментальшчык, інжынер-тэхнолаг Мінскага аўтамабільнага завода.

У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў».

У 1977—1994 гадах працаваў на розных кіруючых пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1994—1995 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ». У 1995—1996 в.а. генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — в.а. дырэктара Мінскага аўтамабільнага завода. У 1996—2006 гадах — генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — дырэктар, генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода.

У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

З 14 жніўня 2008 года па 31 ліпеня 2012 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла.

Прэміі правіць

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка і асваенне вытворчасці на РУП „Мінскі аўтамабільны завод“ сямейства гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў».