Валянцін Уладзіміравіч Вялічка

(Пасля перасылкі з Валянцін Вялічка)

Валянці́н Уладзі́міравіч Вялі́чка (15 чэрвеня 1944, Валожынскі раён Мінскай вобласці — 9 сакавіка 2018[1]) — беларускі эканаміст, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне (20012016).

Валянцін Вялічка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне
8 чэрвеня 2001 — 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Віталь Курашык
Пераемнік Ігар Сокал
Міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў
10 верасня 1997 — 10 снежня 1998
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Іван Бамбіза
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 15 чэрвеня 1944(1944-06-15)
Смерць 9 сакавіка 2018(2018-03-09) (73 гады)
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць эканаміст, палітык, дыпламат
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 чэрвеня 1944 года. Па нацыянальнасці беларус. Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, кандыдат эканамічных навук.

Працаваў на вытворчасці, на камсамольскай працы, быў кіраўніком раённага і абласнога ўзроўню на савецкай і партыйнай працы ў Гомельскай вобласці.

1993—1997 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтву)

1997—1999 гг. — Міністр па справах СНД

1999—2001 гг. — Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня 2001 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне.

Памёр 9 сакавіка 2018 года.

Зноскі

Спасылкі правіць