Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік

беларускі матэматык

Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік (нар. 29 сакавіка 1949, в. Харошае, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Выпуклыя і нягладкія задачы вектарнай аптымізацыі), прафесар (1991), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2000).

Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік
Дата нараджэння 29 сакавіка 1949(1949-03-29) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера нелінейны аналіз, тэорыя аптымізацыі, аптымальныя сістэмы кіравання
Месца працы Інстытут матэматыкі НАНБ
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі
Альма-матар
  • матэматычны факультэт БДУ[d]

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, адначасова ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнаму аналізу, тэорыі аптымізацыі і аптымальным сістэмам кіравання. Распрацаваў метады апраксіматыўнага квазідыферэнцавання нягладкіх функцый і адлюстраванняў і на іх аснове атрымаў як неабходныя, так і дастатковыя ўмовы аптымальнасці першага і другога парадкаў для нягладкіх задач вектарнай аптымізацыі, у тым ліку і для задач аптымальнага кіравання з вектарным паказнікам якасці.

Навуковыя працы правіць

  • Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990;
  • Piecewice affine functions and polyhedral sets // Optimization. 1994. V. 31, № 2 (разам з О.Зорка);
  • Дифференцируемости мультиотображений в смысле Фреше // Труды Ин-та математики НАН Беларусі. 1998. Т. 1 (разам з П.Забрэйкам).
  • Geometric structure and classification of infinite-dimensional halfspaces (в соавт. с Е. А. Шинкевич) // Algebraic Analysis and Related Topics / Banach Center Publications. 2000. Vol.53.
  • Конечномерные задачи оптимизации. Мн.: Издат. центр БГУ, 2007.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць