Валянцін Віктаравіч Харытонаў

беларускі спецыяліст у галіне авіяцыйнага будавання рухавікоў і цеплафізікі

Валянцін Віктаравіч Харытонаў (6 студзеня 1932, Ленінград, Расія — 1999) — беларускі спецыяліст у галіне авіяцыйнага будавання рухавікоў і цеплафізікі. Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар.

Валянцін Віктаравіч Харытонаў
Дата нараджэння 6 студзеня 1932(1932-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1999
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскую ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя А. Ф. Мажайскага (1956; ад’юнктура, спецыяльнасць «Тэорыя рухавікоў апаратаў», 1961).

Служыў у Савецкай Арміі (1956—1966), працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР і Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1966, старшы навуковы супрацоўнік), па сумяшчальніцтве ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (старшы выкладчык кафедры «Цеплафізіка»), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (з 1969, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі, у 1969—1970 — дэкан фізічнага факультэта), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (з 1974, прафесар кафедры «Фізіка», у 1974—1984 — загадчык кафедры, у 1984—1998 — прафесар кафедры «Гідраўліка і цеплатэхніка»), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1988—1999, прафесар кафедры «Прамысловая цеплаэнергетыка і экалогія», у 1989—1992 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: нелінейныя задачы цеплаправоднасці; тэорыя рухавікоў.

Бібліяграфія

правіць
  • Исследование тепловых процессов в реологически сложных средах с наследственной памятью при учете внешних физических воздействий : автореферат диссертации … доктора технических наук : 01.04.14 / Харитонов Валентин Викторович. — Минск, 1978.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Харитонов Валентин Викторович // Белорусский государственный университет транспорта : Хроника. События. Люди (1953—2003). ― Гомель, 2003. — С. 309. — Дата смерти: октябрь 1993.
  • Лекторское мастерство : Харитонов Валентин Викторович / В. Ф. Новиков // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 273—275. — Год смерти: 1999.