Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
Валянцін Дзмітрыевіч Ткачо́ў[2] (19 лютага 1939, Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).
Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лютага 1985 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | фізіка паўправаднікоў[d] і спектраскапія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1968) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1961 годзе.
Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах[2]. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках[2].
Узнагароды
правіцьЗванне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Ткачо́ў Валянцін Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 473. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Ткачоў, Валянцін Дзмітрыевіч (доктар фізіка-матэматычных навук; фізіка ; 1939—1985)
Літаратура
правіць- Ткачо́ў Валянцін Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Баландин К. И. Биографии ректоров БПИ — БГПА —БНТУ / К. И. Баландин. — Минск: БНТУ, 2018. С. 12. — 15 с. (руск.)
- Вершина Г. А., Баландин К. И. Они возглавляли БПИ — БГПА —БНТУ // Наука и техника. Т. 19. № 6(2020). — С. 463—464. (руск.)
- Гісторыя БНТУ