Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў

беларускі харэограф
(Пасля перасылкі з Валянцін Елізар'еў)

Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў (нар. 30 кастрычніка 1947, Баку) — савецкі, беларускі артыст балета, харэограф, балетмайстар, балетны педагог. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1985). У 1996 годзе за харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда» удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі танца,

Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў
Елизарьев.jpg
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1947(1947-10-30) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар'ева
Адукацыя
Прафесія балетмайстар, харэограф
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Акадэмію рускага балета імя А. Я. Ваганавай (1967), балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава (1973). Працаваў кіраўніком харэаграфічнага гуртка ДК імя 1-й Пяцігодкі ў Ленінградзе (1967—1968), у 1968—1970 — кіраваў студыяй танца Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1973 годзе 26-гадовы Валянцін Елізар’еў стаў галоўным балетмайстарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1982 годзе па стыпендыі ЮНЕСКА стажыраваўся ў галіне рэжысуры балета ў Парыжы (Францыя).

У 1992—1996 гадах мастацкі кіраўнік балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, у 1996—2009 — мастацкі кіраўнік-дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 2018 па 2021 год — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

З 1995 года прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1997 года акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург). З 1996 года акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква).

З 1996 года член Савета Еўропы па культуры. У 2000—2008 гадах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Сям’яПравіць

Жонка — оперны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, доктар філасофскіх і педагагічных навук, прафесар Беларускай Акадэміі музыкі, педагог Маргарыта Ізворска-Елізар'ева.

Дзеці: сын — Аляксандар, дачка — Ганна, унукі — Баян, Руслан, Мікіта

ТворчасцьПравіць

Пастаноўкі балетаў на беларускай сцэнеПравіць

  • «Кармэн-сюіта» Ж. БізеР. Шчадрын[ru] (1974), аднаўленне 2019.
  • «Стварэнне свету» А. Пятроў[ru] (1976),
  • «Ціль Уленшпігель» Я. Глебаў (1978; у 2004-м узноўлены пад назвай «Легенда пра Уленшпігеля»),
  • «Спартак» А. Хачатуран (1980),
  • «Адажыета» Г. Малер (1981);
  • «Шчаўкунок» П. Чайкоўскі (1982),
  • «Карміна Бурана» К. Орф (1983),
  • «Балеро» М. Равель (1984),
  • «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскі (мастацкі кіраўнік пастаноўкі) (1985)
  • «Вясна свяшчэнная» І. Стравінскі (1986),
  • «Рамео і Джульета» С. Пракоф’еў (1988),
  • «Дон Кіхот» Л. Мінкус (1989),
  • «Страсці» («Рагнеда») А. Мдывані (1995),
  • «Вясна свяшчэнная» І. Стравінскі (1997, 2-я рэдакцыя),
  • «Жар-птушка» І. Стравінскі (1998),
  • «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскі (2001).
  • «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’еў (2007) (мастацкі кіраўнік пастаноўкі)
  • Юбілейны канцэрт «Балет — мастацтва думкі» (2017)
  • «Спартак» А. Хачатуран (2017) (другая рэдакцыя)
  • «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’еў (2018) (новая аўтарская рэдакцыя)
  • «Стварэнне свету» А.Пятроў (2019) (новая аўтарская рэдакцыя)
  • «Шчаўкунок» П. Чайкоўскі (2020) (новая аўтарская рэдакцыя)
  • «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскі (2021) (новая аўтарская рэдакцыя)

Творчасць Валянціна Елізар’ева садзейнічала сусветнаму прызнанню беларускага балета.

Пастаноўкі балетаў на замежнай сцэнеПравіць

  • 1973 — А. Пятроў «Неўміручасць» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1974 — С. Пракоф’еў «Класічная сімфонія» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1976 — Р. Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатр Саюза ССР, Расія)
  • 1977 — Я. Глебаў «Легенда пра Ціля» (Ленінградскі тэатр оперы і балета імя Кірава, Расія)
  • 1979 — Балеты Валянціна Елізар’ева («Класічная сімфонія» С. Пракоф’ева, «Адажыетта» Г. Малера, «Кармен-сюіта» Ж. Бізе—Р. Шчадрына) (Вялікі тэатр, Варшава, Польшча)
  • 1990 — А. Адан «Жызель» (Славенскі тэатр оперы і балета, Любляна, Югаславія)
  • 1993 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатр оперы і балета, Стамбул, Турцыя)
  • 1995 — А. Хачатуран «Спартак» (Тэатр оперы і балета, Анкара, Турцыя)
  • 2003 — Ц. Пуні «Эсмеральда» (Тэатр NBA Ballet Company, Токіа, Японія)
  • 2010 — А. Хачатуран «Спартак» (Каірскі оперны тэатр, Егіпет)
  • 2011 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
  • 2013 — П. Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
  • Харэаграфічныя мініяцюры і аднаактныя балеты: «Кантрасты» на музыку Р. Шчадрына, «Дарога» на музыку М.Самойлава, «Паэма» на музыку А. Пятрова и др.

У кіно і на тэлебачанніПравіць

  • 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) А. Эфраса па аповесці «Вясновыя воды» І. Тургенева (з удзелам М. Плісецкай, фрагменты з музыкі П. Чайкоўскага) (Масква, ЦТ)
  • 1979 — «Стварэнне» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, БТ)
  • 1987 — «Вяртанне „Вясны“» А. Канеўскага (Мінск, «Беларусьфільм»)
  • 1988 — «Вясна свяшчэнная», відэафільм (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1990 — «Рамео і Джульета» (відэафільм) М. Лук’янава (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Балеро» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Кармен-сюіта» (відэафільм) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Щелкунчик» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Спартак» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1995 — «Страсці»(«Рагнеда») (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2000 — «Спартак» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2001 — «Работа, якая называецца сачыненнем» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр», ТРА Саюза)
  • 2002 — «Валянцін Елізар’еў» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Валянцін Елізар’еў — люстэрка часу» (хранікальна-дакументальны фільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Некалькі гісторый з жыцця харэографа» (відэафільм) В. Шавялевіча (Мінск, ТРА Саюза)
  • 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-годдзя беларускага балета. Хроніка-дакументальны фільм В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2008 — «Шклоўскі афорт» (хранікальна-дакументальны фільм) Ю. Цвяткова (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) А. Лукашэвіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыжскай сцэны. Тэлефільм Н.Голубевай і Т.Краўчанка (Мінск, «Зваротны адлік АНТ»)
  • 2014 — «Агульны Інтарэс». № 269 от 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «МІР»)
  • 2017 — «Панарама з Я. Айзіковічам». ООО «Кінаманія» па заказу ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
  • 2017 — «Майстры i кумiры. Народны артыст СССР i Беларусi — Валянцiн Елізар’еў» (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — «Балет — мастацтва думкі», Хроніка-дакументальны фільм. Рэжысёры: Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў (Мінск, ТК «Беларусь 1»)
  • 2017 — «Камертон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар’еў (Мінск, ТК «Беларусь 3»)
  • 2017 — Валянцін Елізар’еў — пра свой юбілей, натхненне, сапраўднае і будучае балета (ТК СТВ)
  • 2019 — «Тэатр у дэталях. Балет „Рамэа i Джульета“» (Мінск, ТК «Беларусь 3») [1]
  • 2019 — «Маркаў. Нічога асабістага» (Мінск, ТК «АНТ») [2]
  • 2019 — «У людзях» (РТР-Беларусь) [3]
  • 2020 — «Тэатр у дэталях. Балет «Стварэнне свету» (Беларусь 3) [4]

ПрызнаннеПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Шумілава Э. І. «Праўда балета» (Масква, выд. «Мастацтва», 1976)
  • Аркіна Н. Я. «Савецкія балетмайстары: новыя імёны» (Масква, выд. «Веды», 1979)
  • «Музыка і харэаграфія сучаснага балета» (выпуск 3) (Ленінград, выд. «Музыка», 1979)
  • «Балет. Энцыклапедыя» (Масква, выд. «Савецкая энцыклапедыя», 1981)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балетны тэатр» (Мінск, выд. «Беларусь», 1983)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балет у асобах» (Мінск, выд. «Беларусь», 1988) — ISBN 5-338-00345-7
  • The International Encyclopedia of Dance. Edited by Selma Jeanne Cohen and DANCE PERSPECTIVES FOUNDATION. Oxford University Press. 1998. ISBN 9780195173697
  • Чурко Ю. М. «Лінія, якая сыходзіць у бясконцасць» (Мінск, выд. «Полымя», 1999) — ISBN 985-07-0368-7
  • バレエ 誕生から現代までの歴史』 薄井憲二著 音楽之友社 1999年 ISBN 4-276-25013-7
  • Бяляева-Чэламбіцька Г. У. «Балет: эпоха Sovietica» (1917—1991) (Масква, выд. «Універсітэт Наталлі Несцеравай», 2005)- ISBN 5-901617-51-7
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (Мн., 1997) — паралельна на беларускай, рускай і англіскай мовах,
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар’еў» (другое, дапоўненае выданне, Мн., 2003) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
  • В.Ф. Голубеў, А.А. Смольский і інш. Хто ёсць хто ў Беларусі. Хто есць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мэджик Мэм, 2001. — 320 с. — ISBN 985-6544-16-5. Чурко Ю. М. «Хореография в зеркале критики» (Минск, изд. «БГУ культуры и искусств», 2010) — ISBN 978-985-6798-57-6
  • Чурко Ю. М. «Pro танец» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2011) — ISBN 978-985-6981-80-0
  • «Беларусы, якія праславілі Расію. Расейцы, якія праславілі Беларусь» (Мінск, БЕЛТА, 2011) — ISBN 978-985-6828-72-3
  • «БАЛЕТ XX ВЕК». (Москва, изд. «Балетный круг», 2011) — ISBN 978-5-901818-17-6
  • Мільто І. П. «Валянцін Елізар’еў — мастак і чалавек» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2012) — ISBN 978-985-7026-79-1
  • «Танцавальны лабірынт. IFMC» (Мінск, выд. «Мэджык», 2013) — ISBN 978-985-6473-97-8
  • Васеніна А. «Сучасны танец постсавецкага пространства». Арт. Уланоўскай С. «Елізар’еўская школа». (Масква, выд. «Балетный круг», 2013) — ISBN 978-5-901818-12-1
  • «Тут музыка вянчае танец». 50 гадоў кафедры харэаграфіі СПб дзярж. кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. (выд. «Кампазітар — Санкт-Пецярбург», 2013)  — ISBN 978-5-7379-0610-8
  • «Большая энциклопедия Большого театра Беларуси» (Минск, изд. «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броукi», 2014) — ISBN 978-98511-0827-1.
  • Лохава Г. «Саркіс і Лапачка» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2016) ISBN 978-985-581-038-5.1
  • Розанава В. «Прыма-балерына Кацярына Борчанка. Інтрыгуючы талент» (Санкт-Пецярбург, выд. «Балтыйскія сезоны», 2016) — ISBN 978-5-903368-95-2.
  • В. Уральская «БАЛЕТ назіранні, заметкі, разважанні». Серыя — Балетны круг (Масква "Рэдакцыя журнала «Балет», 2016) — ISBN 978-5-901818-26-8
  • Л. Абызава «Гісторыя харэаграфічнага мастацтва. Айчынны балет ХХ — пачатку ХХI стагоддзя» («Кампазітар — Санкт-Пецярбург, 2017») — ISBN 978-5-7379-0501-9
  • «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя — акадэмія музыкі. Гісторыя ў асобах 1932—2017» (Мінск, «Мастацкая лiтаратура», 2017) — ISBN 978-985-02-1800-1
  • Чурко Ю. М. Дыялогі, ці Валянцін Елізар’еў: «Балет — мастацтва думкі» (Мінск, выд. Лукашэвіч А. В., 2017) — ISBN 978-985-90433-1-4
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. Валянцін Елізар’еў. Кастрычнік — Лістапад 2017». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2018)
  • Валянцін Елізар’еў. «Спартак». Рэпартаж з сучаснага часу: каталог / Аўтар тэкста Саша Варламов; фатограф Мікіта Фядосік. — Мінск: Дзівімакс, 2017.
  • «Мікалай Цыскарыдзэ. Дзённік рэктара. 2016—2018». Складальнік і рэдактар — Г. Пятрова (Выдавецтва АРБ, Cанкт-Пецярбург, 2018) — ISBN 978-5-93010-118-8
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. "Рамэа і Джульета". Валянцін Елізар’еў. Лістапад — снежань 2018 г. Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2019)
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. "Стварэнне свету". Валянцін Елізар’еў. Снежань 2019 г. Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2020) — ISBN 978-985-7215-34-8
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ Валянціна Елізар'ева "Шчаўкунок". Верасень-Снежань, 2020». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, «Рэгістр», 2021) — ISBN 978-985-90456-6-0